24 красавiка 2024, Серада, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэнэджары беларускіх прадпрыемстваў чакаюць павелічэння тэмпаў росту коштаў

2
Мэнэджары беларускіх прадпрыемстваў чакаюць павелічэння тэмпаў росту коштаў

Інфляцыйныя чаканні ў Беларусі ўзмацняюцца.

Паводле звестак Нацыянальнага банка РБ, у кастрычніку 2017 года, інфляцыйныя чаканні мэнэджараў беларускіх прадпрыемстваў павялічыліся: баланс адказаў мэнэджараў з нагоды інфляцыі ў найбліжэйшыя тры месяцы склаўся на ўзроўні 29,3% на карысць росту супраць 27,6% у верасні, піша сайт select.by.

У кастрычніку павялічыліся не толькі чаканні, але і тэмпы інфляцыі. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта спажывецкія кошты за месяц выраслі на 1,2% у параўнанні з вераснем. Да гэтага, як паведамілі ў Нацбанку, прывялі два чыннікі.

Па-першае, павялічыліся адміністрацыйна рэгуляваныя кошты на паслугі ЖКГ. У выніку разлікаў Нацбанкам прырост рэгуляваных коштаў і тарыфаў (у гадавым вылічэнні) у кастрычніку павялічыўся да 8,6% з 6,3% у верасні.

Па-другое, значна падняліся кошты на садавіну і гародніну. Паводле звестак Нацбанка, гадавы прырост коштаў на яе ў кастрычніку дасягнуў 18,4%. У верасні ён быў роўны 13,1%. Пры гэтым найбольшы ўклад у рост гэтага параметру ўнеслі агуркі, якія падаражэлі ў гадавым вымярэнні на 47,5% (у верасні рост коштаў на іх быў роўны 16,6%).

Рост коштаў на памідоры за год дасягнуў 34,8% супраць 23,2% у верасні, а салодкі перац падаражэў на 37,8% (у верасні было 12,3%).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках