25 красавiка 2024, Чацвер, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога: узбунтавалыя супрацоўніцы «Каштана» атрымаюць больш за $ 4 тысячы

15
Перамога: узбунтавалыя супрацоўніцы «Каштана» атрымаюць больш за $ 4 тысячы
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Змена гомельскай фабрыкі ўпакоўкі дамаглася ад працадаўцы поўнага выканання заяўленых патрабаванняў.

17 кастрычніка суд Чыгуначнага раёна Гомеля цалкам задаволіў заяўленыя патрабаванні супрацоўніцаў «Каштан», якія ўступілі ў прафзвяз РЭП усёй зменай. Жанчыны патрабавалі, каб наймальнік прызнаў, што парушаў тэхніку бяспекі і працоўныя правы; і ў выніку звольніў іх не ў сувязі з заканчэннем кантракту, а на патрабаванне супрацоўніка. У апошнім выпадку наймальнік абавязаны выплаціць звольненым тры сярэднямесячныя аклады. Інтарэсы чальцоў прафзвяза РЭП у судзе прадстаўляў юрыст прафзвяза Леанід Судаленка, піша praca-by.info.

Наймальнік у судзе заняў цвёрдую пазіцыю: свае парушэнні не прызнаваў і, разам з тым, абвінавачваў у парушэннях сваіх супрацоўніцаў: нібыта парушэнне перастае быць такім, калі працаўнік не звярнуўся пісьмова да наймальніка з патрабаваннем выправіць становішча.

– З такой логікай можна дайсці да самых абсурдных высноваў, – пракаментаваў пазіцыю наймальніка Леанід Судаленка, – калі кіраўнік не плаціць заробак, хіба супрацоўнік абавязаны пісаць дакладныя запіскі і скаргі ў аддзел кадраў? А калі не напісаў, то што, можна заробак не плаціць?

Суд не толькі абавязаў наймальніка звольніць супрацоўніцаў паводле арт. 41 Працоўнага кодэкса з выплатай дапамогі і змяненнем запісаў у працоўных кніжках, але пайшоў далей і вынес прыватнае вызначэнне Дэпартаменту інспекцыі працы, які правяраў прадпрыемства пасля ліста супрацоўніцаў: праверка, на думку суда, прайшла неналежна і не выявіла відавочных парушэнняў.

ФОТА: PRACA-BY.INFO

– Перад пачаткам пасяджэння наймальнік сцвярджаў, што збіраецца падаваць касацыйную скаргу і ніякіх грошай нікому выплачваць не будзе, – апавёў Леанід Судаленка, – але, на наша здзіўленне, грошы, належныя паводле пастановы суда, з'явіліся ў супрацоўніцаў на картках у гэты ж дзень. На ўсіх гэта больш за чатыры тысячы даляраў. Цяпер усё супрацоўніцы звольненыя на іх патрабаванне, у сувязі з дапушчанымі наймальнікам парушэннямі паводле арт. 41 Працоўнага кодэкса.

На самім прадпрыемстве «Каштан» няма прафзвязных арганізацыяў: ні незалежных, ні тых, што ўваходзяць у ФПБ. У прафзвяз РЭП працаўніцам «Каштан» параіў звярнуцца муж адной з дзяўчат, якія працавалі там, Сяргей. Ён даведаўся пра РЭП з інтэрнэту падчас пратэстаў супраць дэкрэта аб «дармаедах» і сачыў за яго дзейнасцю:

– Раней я быў сябрам прафзвязаў, але пра іх існаванне нагадвалі толькі адлічэнні ў разліковым лістку.

Сяргей, услед за жонкай і ейнымі калегамі, таксама ўступіў у прафсаюз РЭП.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках