20 красавiка 2024, Субота, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Комлік: Аддайце пашпарт

11
Ігар Комлік: Аддайце пашпарт
ІГАР Комлік

Бухгалтар прафзвяза РЭП больш за месяц дамагаецца ад следчых вяртання дакумента.

Бухгалтар прафзвяза РЭП Ігар Комлік, які ўтрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў рамках «справы прафзвязаў» і быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем, апавёў сайту palitviazni.info, што ўжо больш за месяц следчыя не хочуць аддаць яму пашпарт.

«Расследаванне справы прадаўжаецца, прыкладна раз на тыдзень выклікаюць на допыт, – апавядае Ігар Комлік. – Але асабіста ў мяне цяпер крыху іншая праблема – мне дагэтуль не вярнулі пашпарт, які знаходзіцца ў следчых. Калі мяне затрымлівалі, забралі і пашпарт, але, як бачым, вяртаць не спяшаюцца. Хоць раней казалі, што, маўляў, аддамо дакумент у любы момант, калі той спатрэбіцца».

Са словаў бухгалтара прафзвяза РЭП, адсутнасць дакумента дадае шмат праблемаў.

«Не магу атрымаць банкаўскую картку, каб пералічыць заробак, прайсці абследаванне ў лякарні, якая знаходзіцца не на месцы жыхарства, – кажа ён. – Прашу следчага: “Аддайце пашпарт!” У адказ – цішыня. Я ўжо нават з гэтай нагоды адмысловы ліст напісаў, можа быць, гэта дапаможа. Праўда, не афармляў яго ў канцылярыі, а аддаў непасрэдна ў рукі следчага. Адным словам, сітуацыя дзіўная і ў пэўным сэнсе абсурдная. Нічога не гавораць, калі аддадуць дакумент, і той жа момант праблема не развязаная».

Нагадаем, што бухгалтар прафзвяза РЭП Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць яго і кіраўніка прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Праваабаронцамі Ігар Комлік быў прызнаны палітычным зняволеным. 2 кастрычніка ён быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках