25 красавiка 2024, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША гатовыя паставіць Украіне «Джавеліны» на $ 47 мільёнаў

18
ЗША гатовыя паставіць Украіне «Джавеліны» на $ 47 мільёнаў

Пастанову прыняла Рада нацыянальнай бяспекі.

Рада нацыянальнай бяспекі ЗША пастанавіла падчас сустрэчы ў мінулы аўторак даць зялёнае святло пакету грантаў памерам $ 47 мільёнаў украінскаму ўраду для набыцця амерыканскіх узбраенняў. У пастаўку павінны быць уключаныя магутныя супрацьтанкавыя ракеты Джавелін, паведамляе ABC.

Аднак ухваліць угоду яшчэ павінны прэзідэнт і Кангрэс. Джавелін, партатыўную ракету для запуску з пляча, называюць забойцам танкаў.

Да гэтага часу Трамп і ягоныя дарадцы займалі досыць асцярожную пазіцыю ў пытанні паставак смяротнай зброі Украіне, баючыся пагаршэння стасункаў з Расеяй.

Аднак дзяржсакратар Рэкс Тылерсан і міністр абароны генерал Джэймс Мэціс з чэрвеня абмяркоўваюць, якім чынам лепш за ўсё аформіць такую пастаўку. Яны настойліва рэкамендавалі Беламу дому прыняць пастанову пра вылучэнне фінансавання і продаж гэтых процітанкавых ракетаў Украіне.

Чыноўнік Дзярждэпартамента дадаў, што ў найбліжэйшыя тыдні адбудзецца сустрэча, на якой будуць абмяркоўвацца далейшыя крокі ў гэтым кірунку. Але афіцыйны прадстаўнік Белага дома папярэдзіў, што яны пакуль не гатовыя публічна заявіць пра сваю пастанову.

Мэціс падкрэсліваў жаданне вашынгтонскай адміністрацыі ўмацаваць сувязі з Украінай на жнівеньскай прэс-канферэнцыі ў Кіеве з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

«Мы толькі што ўхвалілі – зусім нядаўна, за апошнія пару тыдняў – яшчэ адну пастаўку на 175 мільёнаў даляраў, у тым ліку спецыяльнага абсталявання, якое можа быць выкарыстанае для абароны краіны. Гэта павялічыць суму агульных паставак Украіне да 750 мільёнаў даляраў за апошнія некалькі гадоў», – сказаў амерыканскі міністр.

«Я таксама хацеў бы адзначыць, што ў дачыненні да ахоўнай смяротнай зброі... мы актыўна яе разглядаем», – сказаў Мэціс. «Цяпер я вярнуся, убачыўшы сітуацыю, і змагу паведаміць дзяржсакратару і прэзідэнту ў вельмі канкрэтных выразах, што я рэкамендую для далейшага развіцця», – дадаў ён.

Супрацьтанкавая ракета Джавелін – нятанная зброя. Кошт адной пускавой устаноўкі – блізу $ 126 тысячаў, адна ракета да яе каштуе $ 78 тысячаў. Аднак яе высокая эфектыўнасць у барацьбе супраць танкаў неаднаразова пацвярджалася на полі бою. Наяўнасць яе на ўзбраенні ўкраінскай арміі магла б значна знізіць верагоднасць масіраванай танкавай атакі супраць краіны.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках