17 красавiка 2024, Серада, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антоній Мацарэвіч: «Захад – 2017» быў падрыхтоўкай Расеі да вайны

5
Антоній Мацарэвіч: «Захад – 2017» быў падрыхтоўкай Расеі да вайны
АНТОНІЙ МАЦАРЭВІЧ
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Нядаўнія вайсковыя вучэнні «Захад – 2017» – сведчанне таго, што РФ рыхтуецца да наступальных аперацыях.

Такую заяву зрабіў міністр абароны Польшчы Антоній Мацарэвіч падчас свайго візіту ў Канаду, паведамляе «Укрінфарм».

"Вучэнні “Захад – 2017” закончыліся два месяцы таму. Яны праходзілі на тэрыторыі паміж Паўночным Ледавітым акіянам і Чорным морам. Там здзяйснялі пускі балістычных ракетаў “Іскандэр”, якія могуць мець ядзерныя боегалоўкі. Расейцы рыхтаваліся не да абароны, а да агрэсіі», – сказаў міністр абароны Польшчы.

Антоній Мацарэвіч не выключае, што гэта можа прывесці не да новай халоднай вайны, а «гарачых» баявых дзеянняў.

Вучэнні «Захад – 2017» праходзілі на тэрыторыі Беларусі і Расеі з 14 да 20 верасня гэтага года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках