19 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі паліцыянт расстраляў шэсць чалавек і скончыў жыццё самагубствам

У Францыі паліцыянт расстраляў шэсць чалавек і скончыў жыццё самагубствам
ФОТА: REUTERS

У выніку інцыдэнту тры чалавекі загінулі.

Паліцыянт застрэліў трох чалавек у французскім горадзе Сарсэль на поўнач ад Парыжа. Яшчэ тры былі параненыя, паведамляе ў нядзелю, 19 лістапада, радыёстанцыя Franceinfo са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах (пераклад – lenta.ru).

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам блізу 20:45 паводле мясцовага часу. У выніку страляніны сужыцелька паліцыянта, яе маці і сястра атрымалі раненні, бацька жанчыны, а таксама двое суседзяў былі забітыя. Сам 31-гадовы нападнік пакончыў з сабой, ягонае цела супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі ў садзе каля дома, адзначае Le Parisiene.

Паводле звестак AFP, незадоўга да таго, што адбылося, сужыцелька паліцыянта абвесціла, што сыходзіць ад яго. У цяперашні час следства прытрымліваецца версіі, што прычынай таго, што здарылася, стаў канфлікт на побытавай глебе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках