23 красавiка 2024, aўторак, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Будславе знайшлі рэдкія рэліквіі, схаваныя ў савецкі час

1
У Будславе знайшлі рэдкія рэліквіі, схаваныя ў савецкі час

Пачытаўшы пра рэліквіі у кнізе 18-га стагоддзя, ксёндз пачаў шукаць іх у касцёле.

У касцёле ў Будславе знайшлі рэліквіі святой Кацярыны Александрыйскай. Раней яны знаходзіліся ў бакавым алтары храма. Калі ў мястэчку ўсталявалася савецкая ўлада, рэліквіі схавалі.

Як піша партал Catholic.by, апісанне рэліквіяў было выяўленае ў архіўнай кнізе XVIII стагоддзя, складзенай падчас адной з інвентарызацыяў.

«У Трыдэнцкія часы пры кожным асвячоным алтары знаходзіліся тыя ці іншыя рэліквіі. Звычайна іх ці ўмуроўвалі, ці ставілі на алтар», – апавёў вікарый будслаўскай парафіі ксёндз Міхал Бубен.

Убачыўшы згадку пра рэліквіі ў кнізе, ксёндз пачаў шукаць іх у касцёле.

«У камуністычныя часы рэліквіі схавалі, каб зберагчы іх. Мы знайшлі іх 14 верасня – у дзень Узвышэння Святога Крыжа. Капсула з рэліквіямі святой была загорнутая ў мяшэчак, але знаходзілася ў царкве», – апавёў айцец Міхаіл Бубен.

Рэліквіі святой Кацярыны Александрыйскай – адны з самых рэдкіх у свеце. 25 лістапада адбудзецца ўрачыстае ўнясенне рэліквіяў у Будслаўскі санктуарый.

Адмыслова для гэтага ў Будслаў прыбудзе біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі. Імша пачнецца а 12-й гадзіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках