20 красавiка 2024, Субота, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У панядзелак будзе да 4 градусаў

1
Сіноптыкі: У панядзелак будзе да 4 градусаў

Невялікія ападкі і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 20 лістапада.

Заўтра будзе воблачна. Пераважна па заходняй палове краіны пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж).

У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных адрэзках дарог чакаецца галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, сярэдні, днём па захадзе – парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, у другой палове дня будзе ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках