29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны сайт адбіў кібератакі з Расеі

4
Незалежны сайт адбіў кібератакі з Расеі

Відавочна, што ёсць сілы, якія не хочуць бачыць незалежную інфармацыю на беларускіх сайтах.

17 лістапада на сайт «Магілёўскі Рэгіён» адбылася масаваная кібератака адразу з некалькіх краінаў, праз што хостэр вымушаны быў заблакаваць запыты да сайта. Адметна тое, што большасць IP адрасоў, якія ўдзельнічалі ў кібератацы, размешчаныя на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

«Намаганнямі адміністратараў сайта мы здолелі аднавіць працу. А таксама павялічыць нашу абарону.

Відавочна, што ёсць сілы, якія не хочуць бачыць незалежную інфармацыю на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Але, нягледзячы на ціск на наш сайт, мы будзем даносіць нашым чытачам свабодную, незалежную інфармацыю пра падзеі, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне», – паведамляе рэдакцыя сайта «Магілёўскі Рэгіён».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках