16 красавiка 2024, aўторак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя заўзятараў, якая праймае да дрыжыкаў

Акцыя заўзятараў, якая праймае да дрыжыкаў

Фанаты «Феенаорда» падтрымалі свайго гульца ўзрушальным флэшмобам.

Роўна шэсць гадоў таму ў брамніка «Феенаорда» Брэда Джонса памёр 5-гадовы сын, які вельмі доўга змагаўся з лейкеміяй, піша tribuna.com.

Фанаты «Феенаорда» падтрымалі гульца падчас хатняга матчу з «Венло», выканаўшы песню You'll Never Walk Alone (на момант смерці сына Джонс гуляў за «Ліверпуль») і падсвятліўшы стадыён ліхтарыкамі ад смартфонаў.

Сын Джонса перанёс трансплантацыю касцявога мозгу, але ўсяго праз тры тыдні пасля аперацыі лекары паведамілі сям'і, што хвароба не адступіла.

«Толькі мы атрымалі пазітыўны настрой, як зноў напружыліся. “Ліверпуль” мяне падтрымаў і даў поўную свабоду. Я перастаў гуляць і доўгі час знаходзіўся з сынам у Францыі.

Лука пратрымаўся нават даўжэй, чым чакалася. Ён сустрэў у шпіталі два дні нараджэння, хоць мы не чакалі нічога добрага ўжо пасля першага. Лука праўда змагаўся», – успамінаў Джонс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках