20 красавiка 2024, Субота, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto выступілі ў Кіеве з яскравым канцэртам

Brutto выступілі ў Кіеве з яскравым канцэртам

Беларускі гурт прэзентаваў у сталіцы Украіны новы альбом.

Легендарны беларускі панк-рок-гурт BRUTTO, у рамках усеўкраінскага восеньскага тура адыграў ва ўкраінскай сталіцы. Гэтым разам хлопцы прэзентавалі ўжо свой трэці альбом "Рокі", піша ura-inform.com.

У альбом увайшлі 12 песень на расейскай, украінскай, беларускай і ангеьскай мовах. У трэк-ліст музыкі ўключылі дзве кампазіцыі з рэпертуару гурта "Ляпіс Трубяцкі", салістам і ідэолагам якога ў свой час быў Сяргей Міхалок.

Гаворка ідзе пра песню "Матрошка" і "Тэлевізар", арыгінальныя версіі якіх уваходзяць у студыйны альбом "Матрошка". Выхаду альбому "Рокі" папярэднічала прэм'ера некалькіх сінглаў. Гэта кампазіцыі "Чорны абеліск", "Сярэднія вякі" і "Рокі".

Спалучэнне яркіх пранізлівых песень гарачых беларускіх хлопцаў, уразілі сваёй нястрымнай энэргіяй і харызмай, з’яднаўшы на канцэрце вакол сябе выдатную публіку. Зала не хавала шал эмоцый і падпявала вывучаныя на памяць ужо "сусветныя" гіты.

Выступ BRUTTO - гэта больш, чым проста канцэрт. Іх песні працінаюць сваёй патрыятычнай энэргіяй, неўтаймоўнай сілай духу адольвае ўсё, умацоўваючы веру ў сябе і свой народ.

Адзначым, што цяперашні тур BRUTTO дастаткова сімвалічны - зусім нядаўна гурту споўнілася тры гады. За гэты невялікі тэрмін Сяргей Міхалок і ягоная "Брыгада Рэвалюцыйнага чаду" запісалі тры альбомы, знялі 23 кліпы, далі сотні канцэртаў ва Украіне, Еўропе, ЗША і Канадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках