18 красавiка 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотакур’ёз: У менскім двары кіроўца паркуецца на дыване

15
Фотакур’ёз: У менскім двары кіроўца паркуецца на дыване
ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Незвычайныя фатаграфіі з'явіліся сёння ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Звычайны сталічны двор. Нашы дні. Месца мала, машыны стаяць шчыльна. І адна з іх - на дыване... Незвычайныя фатаграфіі з'явіліся сёння ў сацыяльнай сетцы Facebook, піша onliner.by.

- Фатаграфію скінулі сёння раніцай у наш чат у Viber, - распавяла жыхарка дома. - Людзі тут жа пачалі жартаваць: маўляў, каму трэба элітнае месца на паркоўцы? Смяяліся, што раз раён у нас элітны, то і месцы абазначаюць інтэлігентна - не якімі-небудзь покрыўкамі або крэсламі.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Наша суразмоўніца аўтамабіль, які стаяў на дыване, дагэтуль у двары не бачыла (а можа, дыван і аўто і не звязаны адзін з адным). Потым машына з'ехала, але дыван застаўся. Лагічных абгрунтаванняў, навошта камусьці спатрэбілася вылучыцца гэтак незвычайна, у жыхароў няма. Дарэчы, падобны выпадак паркоўкі ў сталіцы ўжо фіксавалі гэтай восенню - тады дыван заслалі пад «Запарожац».

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Вось актуальны здымак таго ж двара, зроблены а 17:00. Месца свабоднае, ніхто яго не займае. Можа, гэта сапраўды такі хітрык? «Магчыма, людзі мяркуюць, што ўладальнік дывана пасля можа прад'явіць прэтэнзіі», - выказала здагадку чытачка.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

«Дыванапаркоўка» размясцілася ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Тургенева.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках