24 красавiка 2024, Серада, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр генпракурор Гішпаніі, які меўся судзіць лідараў Каталоніі

4
Памёр генпракурор Гішпаніі, які меўся судзіць лідараў Каталоніі
ХАСЭ МАНУЭЛЬ МАЗА

Хасэ Мануэль Маза раптоўна памёр у Аргентыне.

У Аргентыне раптоўна памёр Генеральны пракурор Гішпаніі Хасэ Мануэль Маза, які павінен быў судзіць лідараў Каталоніі. Пра гэта паведаміў гішпанскі прэм'ер-міністр Марыяна Рахой у сваім Twitter, паведамляе liga.net.

«Генеральны пракурор краіны Хасэ Мануэль Маза памёр. Мае прызнанні і падзяку за жыццё, прысвечанае службе дзяржаве», - напісаў прэм'ер-міністр у Twitter і выказаў спачуванні сям'і, сябрам і калегам нябожчыка.

Генпракурор памёр ва ўзросце 66 гадоў. Выданне El Mundo адзначае, што Маза пакутаваў на інфекцыйнае захворванне. Паводле інфармацыі выдання, яго шпіталізавалі ў бальніцу Буэнас-Айрэса, аднак медыкі не змаглі яго выратаваць.

Хасэ Мануэль Маз прыехаў у Аргентыну для ўдзелу ў Асамблеі пракурораў ібера-амерыканскіх дзяржаў.

Цяпер пад вартай знаходзяцца восем сябраў распушчанага каталонскага ўрада і яшчэ двое лідараў ініцыятыўных груп падчас каталонскага рэферэндуму аб незалежнасці 1 кастрычніка.

Спікерку распушчанага парламента Каталоніі Кармэ Фаркадэль суд вызваліў з-пад варты пад заклад. Ёй забаранілі пакідаць тэрыторыю Гішпаніі.

У той жа час 5 лістапада ў Бэльгіі экс-лідар Каталоніі Карлес Пучдэмон здаўся паліцыі. Суд ўмоўна адпусціў яго і яго паплечнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках