29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія экспэрты склалі рэйтынг самых надзейных аўтамабіляў

17
Нямецкія экспэрты склалі рэйтынг самых надзейных аўтамабіляў
ФОТА: AUTOKULT

Экспэрты прааналізавалі звесткі блізу 10 мільёнаў рэальных тэхаглядаў.

Нямецкая Асацыяцыя тэхнічнага нагляду (TUV) апублікавала рэйтынг надзейнасці легкавых аўтамабіляў, паведамляе ria.ru.

Экспэрты прааналізавалі звесткі блізу 10 мільёнаў рэальных тэхаглядаў, праведзеных з ліпеня 2016 да чэрвеня 2017 года. Выніковы паказчык мадэлі (усяго іх 225 - самыя папулярныя машыны ў Еўропе) вылічваецца па долі сур'ёзных няспраўнасцяў, напрыклад, дэфектаў рухавіка, трансмісіі, шасі, падвескі, тармазной і выхлапной сістэмы.

У выніку самым надзейным сярод двух- і трохгадовых аўто быў прызнаны Mercedes-Benz SLK. Другім па надзейнасці стаў Volkswagen Golf Sportsvan, трэцяе месца падзялілі яшчэ два Mercedes - B-клас і GLK.

Ва ўзроставай катэгорыі ад чатырох да пяці гадоў лідзіруюць Mercedes-Benz B-класа, Porsche 911, Mazda CX-5 і Audi Q5.

Самай бяспечнай машынай шасці-сямігадовага ўзросту экспэрты назвалі Porsche 911. У спіс таксама ўвайшлі Audi Q5 і TT, Honda CR-V і Mazda трэцяй серый.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках