28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома пра загубу яшчэ аднаго жаўнера ў Печах

39
Стала вядома пра загубу яшчэ аднаго жаўнера ў Печах

Паводле афіцыйнай версіі, юнак бяліў столь і фарбаваў сцены ў адным з карпусоў вайсковай часткі.

Больш за 10 гадоў свайго сына сям’я Шамрын наведвае на могілках. Сын Аляксандр пайшоў служыць, аднак дэмабілізацыі не дачакаўся. У чэрвені 2006 года з вайсковай часткі ў Печах да бацькоў у Крычаў прыйшла труна з целам сына, паведамляе «Белсат».

Прыняць страту Людміла і Аляксандр не могуць дагэтуль

Паводле афіцыйнай версіі, юнак бяліў столь і фарбаваў сцены ў адным з карпусоў вайсковай часткі. З неасцярожнасці ўпаў з вышыні больш, як два з паловай метры, 11 дзён знаходзіўся ў коме, а пасля памёр. Тым часам экспэртыза паказала, што характар траўмаў - шматлікія пераломы рэбраў, чэрапу, сківіцы і страсенне мозгу - не дазваляюць адназначна казаць, што яны былі атрыманыя ў выніку аднаго падзення.

«Сына прывезлі ў Цэнтральны вайсковы шпіталь у Менску, там зрабілі тамаграфію, лекары здзівіліся, пыталіся: што, па ім танк праехаўся?», - успамінае бацька загінулага Аляксандр Шамрын.

Іншыя версіі следства не правярала

Міністэрства абароны па-ранейшаму хавае выпадкі дзедаўшчыны ў беларускім войску. Пасля таго, як першы крок у расследаванні прычыны нядаўняй загубы жаўнера ў Печах Аляксандра Коржыча быў зроблены, надаць галоснасць такім справам пажадалі і іншыя сваякі загінулых.

Толькі на той жа Крычаўшчыне акрамя Аляксандра Шамрына смерць у войску спасцігла яшчэ 2 жаўнераў.

Новыя гісторыі трагедый у войску з'яўляюцца і ў «Кнізе памяці», створанай грамадзянскай кампаніяй «Цэнтр правоў прызыўніка».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках