25 красавiка 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы і гарадзенцы патрабуюць забараніць канцэрты Віктара Каліны

27
Берасцейцы і гарадзенцы патрабуюць забараніць канцэрты Віктара Каліны
ВІКТАР КАЛІНА
ФОТА: HOLIDAY.BY

Да патрабавання берасцейцаў і гарадзенцаў далучыліся і віцябляне.

У Горадні супраць канцэрту Віктара Мілько (Каліны) выступілі прадстаўнікі палітычных партый, у Берасці - звычайныя грамадзяне, якія не хочуць бачыць шансанье ў сваім горадзе.

Зварот з патрабаваннем не дапусціць канцэрту Віктара Мілько ў Горадні падпісалі і перадалі ўладам прадстаўнікі апазіцыйных партый. Выступ Каліны павінны быў адбыцца 2 лістапада на сцэне актавай залы навучальнай установы «Гарадзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў», паведамляе «Белсат».

У Берасце канцэрт Каліны запланаваны на 15 лістапада, ён павінен прайсці ў абласным палацы культуры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Але, як стала вядома, толькі за апошні дзень у мясцовы гарвыканкам было накіравана блізу 20 зваротаў берасцейцаў з патрабаваннем скасаваць канцэрт. Заўважым, што змест гарадзенскіх і берасцейскіх зваротаў вельмі падобны. У звароце берасцейцаў адзначаецца, што «культурная каштоўнасць расейскага шансона, як музычнага жанру, сама па сабе выклікае пытанні», але больш важна, што «творчы і жыццёвы шлях Віктара Мілько (Каліны) не адпавядае каштоўнасным і ідэалагічным прынцыпам выхавання моладзі Рэспублікі Беларусь».

«Больш за тое, некаторыя яго дзеянні могуць разглядацца як парушэнне арт. 133 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Віктар Мілько Каліна неаднаразова наведваў часова акупаваныя тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, дзе фатаграфаваўся разам з прадстаўнікамі сепаратысцкага руху, маючы на форменным адзенні знакі адрознення і трымаючы зброю ў руках. У так званай ДНР Віктар Мілько атрымаў некалькі ўзнагарод, сярод якіх «Абаронца Наваросіі». З чаго можна зрабіць выснову, што Віктар Мілько (Каліна) мог удзельнічаць у баявых дзеяннях на баку самаабвешчаных тэрарыстычных арганізацый. Спявак неаднаразова выказваў падтрымку сепаратыстам, у тым ліку ў сваіх песнях. У сацыяльных сетках ён дазваляе сабе прыніжаць людзей па нацыянальных і моўных прыкметах, выкарыстоўваючы вульгарныя звароты мовы і нецэнзурную лексіку, называючы некаторых грамадзян Беларусі «недабеларусамі», краіну «беларашкай» і г.д.», - адзначаецца ў дакуменце.

Віцябляне выступаюць супраць канцэртаў Віктара Каліны

Адной з тых, хто заклікае падпісваць гэты зварот да берасцейскіх уладаў, стала журналістка Мілана Харытонава, вось што яна распавяла:

«Тое, што ў гэтага выканаўцы надзвычай нізкі прафесійны ўзровень, гэта адна справа. Можа і на такую нізкаякасную музыку ёсць попыт. Але вось тое, што пасля яго абразлівых паведамленняў, пасля зняважлівых выказванняў у дачыненні да беларусаў, пасля візітаў на акупаваныя тэрыторыі і далейшыя выказванні, ён гастралюе па Беларусі - гэта проста ганьба. Максімум што пасля гэтага можна дазволіць Каліне - гэта канцэрт у калоніі, дзе яму самае месца. Я прапанавала маім сябрам у сацсетках падпісваць такія звароты, і людзі далучаюцца вельмі ахвотна. Спадзяюся, улады прыслухаюцца да меркавання дзясяткаў берасцейцаў».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках