18 красавiка 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брат Луіджы: КДБ прыходзіў да нас на малітву і забраў Біблію

3
Брат Луіджы: КДБ прыходзіў да нас на малітву і забраў Біблію

Унікальны прытулак у Шчучынскім раёне ўжо 6 гадоў дапамагае людзям.

Брат Луіджы, які ўжо 6 гадоў дапамагае жабракам у створаным ім самім жа прытулку ў вёсцы Аляксандраўка (Шчучынскі раён), распавёў «Белсату», як прыйшоў да веры:

«Сёння мы знайшлі лекі ад сухотаў, ад СНІДу, ад любой хваробы прыдумалі лекі, але калі чалавек нікому не патрэбны, то гэта страшная хвароба, баюся, яна невылечная.

Цяпер мяне завуць Брат Луіджы.

Калі я працаваў у хуткай дапамозе, я прадаваў наркотыкі, мне далі тры гады турмы. У турму кожную нядзелю прыходзіў святар. Я пайшоў туды, адчуў, што мушу служыць жабракам. Пасля турмы вернікі дапамаглі грашыма, і я змог набыць хату ў вёсцы, у якой стварыў Дом міласэрнасці.

Я бачыў гэтых людзей, якія проста валяліся на прыпынку, на вакзале, на сметніку, усе праходзілі міма, нікому няма справы, я веру, што Бог заклікаў мяне дапамагаць гэтым людзям, таму што мы мусім усіх любіць і прымаць, у кожным знаходзіцца Бог.

За гэтыя 6 гадоў праз дом прайшло блізу 250 асобаў і памерла 13 асобаў у мяне на руках.

Мы не фінансуемся ні царквою, няма ў нас банкаўскіх рахункаў, мы цалкам спадзяёмся на Божую святую волю, давяраем Богу.

Калі сюды прыязджалі ўлады, яны пабачылі 30 асобаў.

КДБ да нас прыходзіла на малітву, а пасля яны забралі ў нас літаратуру хрысціянскую. Бібліі, малітоўнікі, ружанец… Усё на экспертызу!

Абвясцілі па шчучынскім радыё, што мы секта. Дзякуючы каналам, «Белсату», які пра нас паказваў, пайшоў розгалас, сталі ўсе пісаць. І справу закрылі, таму што ніякіх доказаў не было. За іх трэба маліцца – за таго старшыню, за тую міліцыю – і я малюся!»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках