19 красавiка 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жодзіне ўсталявалі помнік Астапу Бэндару

18
У Жодзіне ўсталявалі помнік Астапу Бэндару

Скульптура вядомага аферыста з'явілася неўзабаве пасля адкрыцця завода «БелДжы».

У Жодзіне на праспекце Міра з'явілася скульптура Астапа Бэндэра. Фігура вялікага камбінатара зробленая на замову ГЦ «Сіці», паведамляе ex-press.by.

У суботу, 18 лістапада, вечарам ля гандлёвага цэнтра «Сіці» на праспекце Міра 34 усталявалі постаць Астапа Бэндэра. Скульптура, створаная з розных матэрыялаў і афарбаваная бронзавай фарбай. Над праектам па замове ГЦ Сіці працавала група пад кіраўніцтвам жодзінскага мастака Аляксандра Казака.

Скульптура авантурыста, «вялікага камбінатара», «ідэйнага змагара за грашовыя знакі», які ведаў «чатырыста параўнальна сумленных спосабаў здабывання грошай» у першыя гадзіны свайго знаходжання на праспекце Міру ў Жодзіне адразу здабыла папулярнасць сярод гараджан.

- Астап вельмі падобны на Андрэя Міронава. Мастаку ўдалося зрабіць твар таксама, як у акцёра. Цікава і тое, што тут ёсць тое самае крэсла, адно з 12-ці, - падзяліліся маладыя людзі з карэспандэнтам ex-Press.by, якія фатаграфаваліся ля новага арт-аб'екта.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках