25 красавiка 2024, Чацвер, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Француза з патронам» прызналі невінаватым і апраўдалі

24
«Француза з патронам» прызналі невінаватым і апраўдалі
ФОТА: ІВАН ЯРЫВАНОВІЧ, TUT.BY

Жалан Віё выйшаў на волю.

Сёння ў Гомелі суд вынес прысуд грамадзяніну Францыі Жалану Віё, які спрабаваў правезці праз беларуска-ўкраінскую мяжу патрон. Яго прызналі невінаватым і апраўдалі - за адсутнасцю ў ягоных дзеяннях складу злачынства, піша tut.by.

У тым, што Жалан Віё сёння выйдзе на волю, у зале суда ніхто ўжо не сумняваецца. Бо на папярэднім пасяджэнні нават дзяржаўная абвінаваўца прапанавала, спасылаючыся на адмысловы артыкул Крымінальнага кодэкса, прызначыць яму пакаранне ніжэй прадугледжанага мінімуму - а менавіта абмежавацца, хоць і немалым (6 900 рублёў), штрафам і адпусціць французскага хлопца. Тым не менш суддзя ўзяла паўзу. І выходныя абвінавачанаму давялося правесці ў следчым ізалятары.

Сёння судовае пасяджэнне пачалося з апошняга слова абвінавачанага.

- Усё сваё жыццё я стараўся быць сумленным, з павагай ставіўся да законаў сваёй краіны Францыі і Вялікабрытаніі, дзе я жыву, і кожнай іншай краіне, дзе ступала мая нага. У мяне не было намеру прыехаць сюды і ўчыніць злачынства, - заявіў Жалан.

Малады чалавек адзначыў, што прыехаў у краіну, каб наведаць сваю знаёмую. Але, нягледзячы на першы адмоўны досвед, заявіў Віё, ён не расчараваны ў Беларусі, а крануты тым, наколькі ўважлівыя былі незнаёмыя людзі, якія дасылалі пасылкі і лісты са словамі падтрымкі.

- Я люблю падарожнічаць, бо люблю свабоду. І ніколі б не прамяняў свабоду на гэты сувенір. Яшчэ раз паўтару, што я не меў намеру ўчыняць злачынства. Гэты тэрмін ужо, думаю, дастатковы, бо я перажыў столькі боязі, столькі ўсяго, што гэта было для мяне добрым урокам...

Суд пайшоў у дарадчы пакой. Прысуд будзе агучаны а 12.30.

ФОТА: ІВАН ЯРЫВАНОВІЧ, TUT.BY

Нагадаем, што крыху больш за тры месяцы таму 24-гадовы француз адправіўся ў падарожжа па Еўропе: Гішпаніі, Італіі, Славеніі, Харватыі, Вугоршчыне, Аўстрыі, Славакіі. А 21 верасня Віё затрымалі пры выездзе з Беларусі ва Украіну пры праходжанні мытнага кантролю праз «чырвоны калідор»: сярод яго рэчаў быў знойдзены патрон, які, як сцвярджае іншаземец, яму на памяць падарыў ягоны сябар-паляк.

Экспэртыза паказала, што патрон дзейны і можа выкарыстоўвацца ў якасці боепрыпасу. Так Віё апынуўся за кратамі. Ён абвінавачваўся адразу паводле двух артыкулаў, звязаных з незаконнымі дзеяннямі ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў і незаконным перамяшчэннем іх праз мяжу.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках