28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Француз з патронам»: Зноў прыеду ў Беларусь, калі не будзе Лукашэнкі

28
«Француз з патронам»: Зноў прыеду ў Беларусь, калі не будзе Лукашэнкі
ЖАЛАН ВІЁ
ФОТА: TUT.BY

У Гомелі перакладчыца не адважылася перавесці словы француза Жалана Віё пра беларускага дыктатара.

Сёння Гомельскі раённы суд прызнаў грамадзяніна Францыі Жалана Віё, які правёў два месяцы ў турме, невінаватым. Яго выпусцілі ў зале суда. У размове з журналістамі Віё адказаў на пытанне, ці збіраецца ён яшчэ наведаць Беларусь? «Калі калісьці Лукашэнка перастане быць прэзідэнтам, чаму не?» - адказаў чужаземец. Перакладчыца не адважылася вымавіць гэтыя словы, паведамляе «Еўрарадыё».

Таксама француз распавёў, што ў апошнія два тыдні ў камеры было холадна, бо адключылі ацяпленне. Там яму давялося пабачыць пацукоў і прусакоў.

Жалан Віё не збіраецца рабіць захады для атрымання кампенсацыі за перажытае ў Беларусі.

Нагадаем, жыхар Лондана 24-гадовы Жалан Віё падарожнічаў па Еўропе. Праз Беларусь ён ехаў ва Украіну. 21 верасня яго затрымалі на памежным пераходзе «Новая Гута». За перавозку патрона-падарунка, які ён уважаў за муляж, яго абвінавачвалі ў незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі і незаконным абарачэнні атрутных рэчываў. Віё пагражала да 7 гадоў зняволення. Аднак пракурор папрасіла яго аштрафаваць (на 6900 рублёў). Суд прыняў пастанову, што француз невінаваты.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках