24 красавiка 2024, Серада, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць самыя танныя кватэры ў Вільні і ў Менску

14
Як выглядаюць самыя танныя кватэры ў Вільні і ў Менску

У сталіцы Літвы можна набыць кватэру менш як за 10 тысяч еўраў.

Добрую якасць жыцця ў гэтай кватэры ніхто не гарантуе, піша Delfi Lt.

Адзін з варыянтаў - аднапакаёвая кватэра ў Новай Вільні, аб'яву аб яе продажы партал знайшоў на сайце alio.lt.

Кватэра знаходзіцца ў інтэрнаце на вул. С. Баторыя, у Павіленскім рэгіянальным парку. Недалёка ад дома лес. Плошча жылля - 21 квадратны метр, пакой - блізу 14 кв. м. Высокія столі. Да прыпынку (што для Вільні актуальна) 100 метраў.

Кошт гэтага жылля - 8 тысяч еўраў.

Іншая кватэра, яшчэ больш танная, таксама знаходзіцца ў Новай Вільні, таксама ў інтэрнаце. Прадавец піша пра яе так: высокія столі - 3 метры. Пакой - 18 кв. м. Дом цагляны, старадаўні, усяго 2 паверхі.

Партал піша пра перавагі: невялікая камунальная плата, тоўстыя сцены. Ёсць памяшканні агульнага карыстання.

Адзначаецца выдатная сувязь з цэнтрам горада, бо побач з домам ёсць прыпынак. Кошт - 6300 еўраў.

Больш прыдатнае жыллё, супастаўнае з нашымі хрушчоўкамі, каштуе ўжо 19,9 тысячы еўра. Напрыклад, 25-метровая студыя на вуліцы Algirdo (блізкі да цэнтра спальны раён).

У нас кошт, меншы за 10 тысяч еўраў уявіць пакуль складана. Пакоі ў камунальных дамах звычайна каштуюць даражэй. Самая танная кватэра ў Менску, мяркуючы паводле базы realty.tut.by - гэта 22-метровая аднапакаёўка на першым паверсе пяціпавярховіка на Сонечнай (раён Маякоўскага). Каштуе яна 31 тысячу даляраў. Выглядае так:

За 32-33 тысячы даляраў можна знайсці 33-метровую «хрушчоўку» або «брэжнеўку» дзе-небудзь на Ландэра або ў іншым, пакуль не звязаным метро з цэнтрам, раёне Менска. Балазе транспартам Менск забяспечаны нядрэнна, і да цэнтра дабрацца няцяжка з усякага пункта сталіцы.

Акрамя таго, дамы ў нас звычайна да такога стану не даходзяць. Вось двухпавярховік на Лібкнехта з тоўстымі сценамі:

У ім прадаюць двухпакаёвую кватэру плошчай 31 квадратны метр за 33,9 тысячы даляраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках