25 красавiка 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як заплаціць за інтэрнэт 13 разоў за год і не заўважыць гэтага

12
Як заплаціць за інтэрнэт 13 разоў за год і не заўважыць гэтага

Для некаторых беларускіх правайдэраў месяц заўсёды роўны 30 дням, але напісана гэта маленькімі літарамі.

Калі вам кажуць, што месяц доступу ў інтэрнэт будзе каштаваць вам, скажам, 30 рублёў, уважліва чытайце дамову. Некаторыя беларускія правайдэры пад месяцам разумеюць 30 дзён. Нават калі ў месяцы 28 або 31 дзень, кошт за інтэрнэт вам будзе выпісвацца раз на 30 дзён, і ніяк інакш, паведамляе «Еўрарадыё».

Здавалася б, 30 дзён і 1 месяц - гэта адно і тое ж, але гэта не зусім так. У звычайным годзе 365 дзён. Калі вы плаціце за інтэрнэт раз на месяц, за год правайдэр выставіць вам 12 рахункаў. А калі плаціць раз за 30 дзён, то 12-м рахункам будуць аплачаныя толькі 360 дзён (12*30). А 5 дзён за год застануцца ў астатку.

«Сапраўды, наша кампанія надае паслугі на 30 каляндарных дзён. Праз гэта дата аплаты ссоўваецца», - тлумачаць правайдэры «Атлант Тэлекама».

Як гэта выглядае на практыцы? Глядзіце скрыншот. У верасні за інтэрнэт трэба было заплаціць 12-га чысла. У верасні 30 дзён, таму дата наступнай аплаты не зрушылася. А ў кастрычніку 31 дзень, таму лістападаўская аплата прыпала ўжо не на 12-е, а на 11-е чысло!

Вось як выглядае графік аплат у 2017 годзе, калі кошт выстаўляецца раз на 30 дзён. Дата ссоўваецца на 5 дзён:

А цяпер давайце паглядзім рэкламу на сайце правайдэра. Знайдзіце тут хоць бы адну згадку пра 30 дзён:

Ніжэй, пасля пералічэння тарыфаў, правайдэр сумленна апісвае ўмовы, на якіх надаюцца паслугі. Калі вы не прачыталі цалкам або чыталі няўважліва - вашы праблемы:

Здавалася б, што такое пяць дзён у годзе? Дробязь. Але на шосты год такой сітуацыі вам давядзецца заплаціць за інтэрнэт 13 разоў. Лішні месяц складзецца з астаткам за кожны год.

«З іншага боку, заўсёды фіксаваная цана пакета. За адзін дзень карыстання заўсёды стаіць фіксаваная сума да аплаты, - нечакана знаходзяць перавагі ў такім стане спраў у «Атлант Тэлекаме». - І каб не было сітуацыі, калі ў адным месяцы вы аплачваеце больш, у іншым - менш, а ў трэцім месяцы (напрыклад, у лютым) яшчэ менш, заўсёды ў пакеце стаіць фіксаваная сума дзён - гэта 30».

У іншых правайдэраў сума штомесяц таксама аднолькавая. Нягледзячы на тое, што грошы бяруць за месяц доступу ў інтэрнэт, а не за 30 дзён. Вось, напрыклад, «Белтэлекам» - буйны дзяржаўны правайдэр, які працуе пад брэндам ByFly:

«Штомесячны кошт спісваецца з асабовага рахунку штодня, роўнымі долямі, цягам каляндарнага месяца».

А вось яшчэ адзін менскі інтэрнэт-правайдэр - Cosmos TV:

«Калі ўзяць, напрыклад, тарыф «Першы касмічны», вы плаціце 8,5 рубля, і гэтая сума штодня спісваецца роўнымі долямі цягам месяца».

Розніца паміж сістэмамі аплаты ў тым, што ў «Атлант Тэлекама» сума штодзённага спісання аднолькавая круглы год, а ў іншых згаданых правайдэраў вагаецца ў залежнасці ад таго, колькі дзён у кожным пэўным месяцы. Але ці так гэта важна для кліентаў, калі плаціць усё адно даводзіцца столькі, колькі каштуе тарыф?

За год набягае $270 тысяч, за 6 гадоў - больш за $1,5 млн

Гаворка ідзе не пра такія ўжо і маленькія грошы. «Атлант Тэлекам» на сваім сайце паведамляе, што на канец 2016 года меў 126 тысяч абанентаў. За кошт 5 дзён «у астатку» кожны з іх штогод плаціць дадаткова 16,6% ад месячнага тарыфу. У выпадку з папулярным тарыфам «Wi-Fi + TV», які каштуе 25,9 рубля на месяц, гэтая штогадовая пераплата для кожнага абанента складзе 4,3 рубля. Калі памножыць на 126 тысяч абанентаў, атрымаецца 541 тысячу рублёў, або блізу $270 тысяч. Нядрэнная прыбаўка!

«Атлант Тэлекам» - не адзіны беларускі правайдэр, які разумее пад месяцам 30 каляндарных дзён. Таму, калі лічыце грошы ў сваім партманэце, уважліва чытайце дамовы!

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках