20 красавiка 2024, Субота, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца БелАЗу атрымаў за месяц $4,2

27
Кіроўца БелАЗу атрымаў за месяц $4,2

З кіроўцаў лунінецкага аўтапарка вылічваюць за надмернае выкарыстанне паліва.

Кіроўца БелАЗа Мікашэвіцкага філіяла аўтапарка №10 «Брэстаблаўтатранс» даслаў на Медыя-Палессе разліковы лісток аб заробку за кастрычнік.

Кіроўцу было налічана за 83 гадзіны адпрацаванага часу 248,41 рубля заробку. З гэтай сумы з работніка ўтрымалі за перарасход паліва 56,43 рубля.

- Возім пясок, - распавядае мужчына. - За рэйс утрымліваюць з кіроўцы за два літры перарасход. Атрымліваецца блізу 27 рэйсаў на месяц, сума набягае немалая. Такая сітуацыя склалася ў кіроўцаў з кастрычніка, калі пайшлі дажджы. Норма паліва такая, як быццам бы ездзім па асфальтаванай дарозе. Але дарога пясчаная, пасыпаная адсевам. Цяпер яе размыла, з'явілася вельмі шмат выбоін, зацяжныя і рэзкія пад’ёмы. Але нічога гэтага не ўлічваецца! Машына стала пад нагрузкай, газ пусціў і амаль адразу спыніўся, газу больш дасі - буксуе і носіць кузаў машыны...

З вылікамі, у тым ліку адпаведна выканаўчаму лісту, кіроўца атрымаў заробак сумай 8 рублёў 58 капеек. Як жыць на такія грошы?

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках