20 красавiка 2024, Субота, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Герашчанка: «Шпіёнская сетка» - гэта выдумка беларуска-расейскіх спецслужбаў

11
Антон Герашчанка: «Шпіёнская сетка» - гэта выдумка беларуска-расейскіх спецслужбаў
АНТОН ГЕРАШЧАНКА
ФОТА: FACEBOOK

Стасункі паміж Украінай і Беларуссю пагаршаюцца.

Сітуацыю з затрыманнем журналіста «Украінскага радыё» Паўла Шаройкі і высылкай дарадцы амбасады Украіны Ігара Скварцова сайту Charter97.org пракаментаваў Народны дэпутат Украіны ад «Народнага фронту» Антон Герашчанка:

- Сваімі дзеяннямі беларускія спецслужбы паказалі несамастойнасць і залежнасць ад расейскіх спецслужбаў.

Інцыдэнт з затрыманнем на тэрыторыі Беларусі грамадзяніна Украіны Паўла Грыба, якое было праведзенае не згодна з крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі, а расейская ФСБ выкрала і вывезла яго на тэрыторыю РФ, паказаў, што расейскія спецслужбы робяць на тэрыторыі Беларусі тое, што ім захочацца.

Што да абвінавачанняў Паўла Шаройкі ў стварэнні "шпіёнскай сеткі", то гэта спроба стварыць негатыўны вобраз Украіны. Нашыя народы дружныя паміж сабой, ёсць вялікая колькасць змешаных шлюбаў паміж украінцамі і беларусамі, у нас вялікая гістарычная мінуўшчына.

Цікавае пытанне, праводзілася гэтая аперацыя са згоды Лукашэнкі, альбо гэта было зроблена без ягонай згоды.

Калі Лукашэнка быў з візітам ва Украіне, то ён заяўляў пра гатоўнасць да супрацоўніцтва.

Безумоўна, «шпіёнская сетка» з'яўляецца выдумкай, там больш здагадак, чым фактаў. Такія заявы, заснаваныя не на фактах, а з піяр-галіны, толькі шкодзяць стасункам паміж дзвюма краінамі, - заявіў Антон Герашчанка.

17 лістапада кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія паведаміў, што ў Беларусі затрымалі журналіста «Українського радіо» Паўла Шаройку. Учора стала вядома аб затрыманні дырэктара ўкраінскага ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» Аляксандра Скібы, які прыехаў у выправу на Менскі трактарны завод.

20 лістапада дарадцу ўкраінскай амбасады ў Беларусі Ігара Скварцова абвясцілі персонай нон грата.

21 лістапада ўкраінскія ўлады, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, выслалі беларускага дыпламата з краіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках