24 красавiка 2024, Серада, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качанава: Новы дэкрэт аб «дармаедах» закране паўмільёна чалавек

155
Качанава: Новы дэкрэт аб «дармаедах» закране паўмільёна чалавек

«Абноўленая» канцэпцыя дэкрэта будзе гатовая заўтра.

Абноўлены дэкрэт №3 найбліжэйшым часам будзе ўнесены на разгляд Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла сёння кіраўніца ягонай адміністрацыі Наталля Качанава на нарадзе ў Лукашэнкі аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнка вынікаў года і праектаў прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, піша БелТА.

Са слоў Наталлі Качанавай, пытанні працаўладкавання хвалююць многіх беларусаў. «Цяпер мы рыхтуем і практычна заўтра занясём новую канцэпцыю дэкрэта №3. Мы аналізуем гэту сітуацыю, яна сапраўды сур'ёзная, - адзначыла яна. - Тыя звесткі, якія нам перадалі аблвыканкамы, - гэта блізу 500 тысяч непрацоўных чалавек».

Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі распавяла, што ў дзяржоргане створаная спецыяльная маніторынгавая група, якая рэгулярна выязджае ў найбольш праблемныя з пункту гледжання беспрацоўя рэгіёны рэспублікі. «Мы бачым, і паводле ацэнак інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, што гэта асноўнае пытанне, якое хвалюе жыхароў нашай краіны. У розных рэгіёнах сітуацыя розная, але яна сапраўды сёння мае месца, і самазаспакойвацца тут нельга», - падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна адзначыла той факт, што за мяжой працуюць 97,6 тысяч беларусаў. «Не знайшоўшы тут работы, яны проста з'язджаюць. Трэба разглядаць кожны рэгіён», - рэзюмавала кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 155

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках