25 красавiка 2024, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі адбудзецца акцыя «Не сяброўству з дыктатарам!»

6
У Брусэлі адбудзецца акцыя «Не сяброўству з дыктатарам!»

Трэба пратэставаць супраць самога факту запрашэння Лукашэнкі ў Брусэль.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч:

- Праз грамадскі ціск Лукашэнку давялося адмовіцца ад паездкі ў Брусэль. Не сумнявайцеся, яму вельмі хацелася паехаць, але супольныя намаганні палітыкаў, свабоднай прэсы і ўсіх разумных людзей прымусілі яго спалохацца і адступіць. Падзякі Мікалаю Статкевічу, Андрэю Саннікаву, Уладзіміру Някляеву, Вячаславу Сіўчыку, Charter97.org, Петрасу Аўштравічусу і ўсім, хто актыўна выступаў супраць запрашэння выгнанца-дыктатара ў грамадства свабодных людзей.

Гэта наша агульная перамога!

Цяпер трэба пратэставаць супраць самога факту запрашэння дыктатара ў сталіцу вольнай Еўропы.

23 і 24 лістапада ў Брусэлі адбудзецца раней анансаваная серыя акцый пратэсту пад змененай назвай "Не сяброўству з дыктатарам!».

23.11 Плошча Schuman 11.00-13.00 «Расейскі Траянскі конь у Брусэлі» - Інфармацыйны пікет пра палітыку і злачынствы Лукашэнкі.

24.11 Плошча Jean Rey 11.00-13.00 «Дзе Ганчар?» - Акцыя памяці Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага ды іншых, забітых рэжымам Лукашэнкі.

Далучайцеся!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках