18 красавiка 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Лабісты Лукашэнкі саступілі

10
Андрэй Саннікаў: Лабісты Лукашэнкі саступілі
Андрэй Саннікаў

Дыктатару далі зразумець, што яго не хочуць бачыць у Брусэлі.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

- З чым, на Ваш погляд, звязаная адмова Лукашэнкі ехаць на саміт «Усходняга партнёрства» ў Брусэль?

- Гэта не адмова Лукашэнкі. Я думаю, што яму ўсё ж далі зразумець, што не хочуць яго там бачыць. Прынамсі еўрапейскія палітыкі, з якімі я размаўляў на форуме ў Галіфаксе, які надоечы скончыўся, меркавалі, што запрашэнне Лукашэнкі - памылка.

Гэта значыць, лабісты ўдзелу Лукашэнкі ў саміце саступілі. Мы ведаем, што тут першую ролю адыграла Латвія і некаторыя іншыя Цэнтральна-еўрапейскія краіны. Але дзеянні самога Лукашэнкі, які зноў узмацніў ціск на апазіцыю, грамадзянскую супольнасць, незалежную прэсу - паставілі пад сумнеў ягоны ўдзел у саміце.

Хачу нагадаць, што лабісты Лукашэнкі тлумачылі ягонае запрашэнне тым, што ён адыгрывае «канструктыўную ролю» ва ўрэгуляванне канфлікту на Украіне. Але сёння ён развязаў з Украінай вайну і прадэманстраваў сваю рэальную пазіцыю.

- Кажуць, што нягледзячы на фармальнае запрашэнне, ніводзін з лідараў еўрапейскіх краін не збіраўся сустракацца з дыктатарам.

- Так. А яшчэ быў зварот лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Статкевіча і Някляева аб тым, што прысутнасць Лукашэнкі ў Брусэлі недарэчная. Беларуская дыяспара таксама рыхтавалася годна сустрэць дыктатара. Вельмі важна даваць сваю прынцыповую ацэнку ўсялякім намерам еўрапейскіх палітыкаў сябраваць з дыктатарамі. Усё гэта адыграла сваю ролю. Еўрапейцы не захацелі ўвязвацца ў сумнеўныя мерапрыемствы.

- У сувязі з апошнім абвастрэннем стасункаў з Украінай, якія павінны быць дзеянні міжнароднай супольнасці ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі? Ці можа Менск заставацца «перамоўнай пляцоўкай» паміж Расеяй ды Украінай?

- Тут усё залежыць ад дзеянняў Украіны. Відавочна было, што Менск не выконвае функцыі пляцоўкі для рэальных перамоў, а выкарыстоўваецца Крамлём у сваіх мэтах.

Лукашэнка не з'яўляецца прыхільнікам перамен ва Украіне, а выкарыстоўвае сітуацыю для таго, каб нажыцца на трагедыі ўкраінскага народа. Таму ўсё залежыць ад Украіны. Як ад яе грамадзянскай супольнасці, так і ад палітыкаў.

- Што яны павінны зрабіць?

- Першае, выразна выказацца ў дачыненні да таго, што адбываецца ў Беларусі. Другое, выразна выказацца пра характар рэжыму ў Беларусі і адпаведна наладжваць свае стасункі, а не сябраваць з дыктатарам і ў той жа час імкнуцца стаць еўрапейскай дзяржавай.

- Як Вы ставіцеся да ідэі, што сёння супраць рэжыму Лукашэнкі трэба ўводзіць такія ж санкцыі, як і ў дачыненні да Пуціна ў сувязі з тым, што дыктатарскі рэжым у Беларусі з'яўляецца памагатым рэжыму ў Расеі?

- Я выступаю за тое, каб правасуддзе перамагло ў міжнародным маштабе, бо яно адсутнічае ў Беларусі. Супраць серыйных злачынцаў павінны дзейнічаць санкцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках