28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Беларусі рабуюць банкі

4
Як у Беларусі рабуюць банкі

Хроніка нападаў апошніх пяці гадоў.

У сувязі з узброеным нападам на банк у Магілёве «Салідарнасць» узгадала самыя гучныя і незвычайныя гісторыі.



ЗАТРЫМАННЕ МАГІЛЁЎСКАГА рабаўніка, ГРАМАДЗЯНІН РАСЕІ. 20 ЛІСТАПАДА 2017 ГОДА

Напала на абменнік, каб накарміць дзіця

Сакавік 2013 года. Мянчанка спрабавала з нажом абрабаваць абменны пункт на Нямізе ў Менску. Для нападу яна выкарыстала газавы балончык. Налётчыца ўварвалася ў абменнік, калі касірка адчыняла памяшканне. Аднак апошняя не спалохалася і зладзіла супраціў.

Мянчанка ўцякла з месца нападу, але была неўзабаве затрыманая. Праваахоўнікам патлумачыла, што пайшла на такі крок, каб накарміць дзіця.

Рабаванне ў Любані

Фота: kp.by

Красавік 2013 года. Двое мужчын у масках праніклі ў памяшканне банка, збілі міліцыянта, забраўшы яго табельную зброю, звязалі касірку. Налётчыкі вывезлі з банка на інкасатарскай машыне больш за мільярд рублёў, блізу 40 тысяч даляраў і 20 тысяч еўраў. Банкаўскую «Газэль» рабаўнікі спалілі.

Налётчыкамі былі мясцовыя жыхары, сярод іх - сяржант міліцыі, які служыў у Дэпартаменце аховы і нёс службу ў гэтым жа банку.

Рабаванне ў Смалявічах

Люты 2014 года. У аддзяленне аднаго з банкаў у пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна ўварваўся невядомы з абрэзам. Ён стрэліў у дзвярны замок, ступіў у пакой і запатрабаваў грошы.

Неўзабаве налётчыка затрымалі, ім быў неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы 58-гадовы мужчына.

Напад ў «Шчасці»

Фота: tut.by

Кастрычнік 2014 года. У Менску ў гандлёвым цэнтры «Шчасце» (праспект Незалежнасці) малады чалавек узяў у закладнікі 19-гадовую супрацоўніцу абменнага пункта. Перамовы з налётчыкам не прынеслі выніку і супрацоўнікам «Алмаза» давялося ісці на штурм.

Нападнік быў паранены, ім быў жыхар Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці 1991 года нараджэння. Пазней ён памёр у шпіталі.

Рабаванне ў Мазыры

Люты 2015 года. Невядомы напаў з нажом на супрацоўніцу банка, ударыў яе па твары і запатрабаваў грошы. Забраўшы ключы ад сэйфа, налётчык адкрыў сэйф, узяў больш за 80 мільёнаў беларускіх рублёў і знік.

Пазней ён быў затрыманы, з выкрадзенага ў яго засталося крыху больш за чвэрць сумы.

Ювелірныя салоны і крамы

Акрамя нападаў на аддзяленні банкаў і абменныя пункты за апошнія пяць гадоў фіксаваліся налёты на ювелірныя салоны і простыя крамы.

Кастрычнік 2013 года. Маладзён напаў з нажом на ювелірны салон у Менску на вуліцы Чкалава. Міліцыя ўзяла краму штурмам.

Хроніка рабаванняў да 2013 года

Кастрычнік 2014 года. 25-гадовы жыхар паселішча Калодзішчы абрабаваў краму ў Воршы, параніўшы пры гэтым з пісталета прадаўца. Пры затрыманні маладзён некалькі разоў стрэліў у супрацоўнікаў міліцыі, але не трапіў.

Ліпень 2015 года. У Смалявіцкім раёне двое ў масках абрабавалі краму. Яны пагражалі прадавачцы нажом і прадметам, падобным да пісталета. Налётчыкі забралі ўтаргаванае і прадукты. Неўзабаве яны былі затрыманыя, імі былі жыхары Жодзіна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках