24 красавiка 2024, Серада, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуюць усё менш жылля

1
У Беларусі будуюць усё менш жылля

Сёлета дзве траціны жылля ў Беларусі будуюць не для чаргавікоў.

За 10 месяцаў гэтага года ў краіне пабудавалі больш за 3 мільёны 50 тысяч квадратных метраў жылля - такія звесткі прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, піша tut.by.

Нагадаем, паводле плана ўрада за ўвесь 2017 год павінны пабудаваць 3,5 мільёна квадратных метраў. Засталося два месяцы - няма сумневаў, што гэтую планку возьмуць яшчэ да канца года. Таму што планка - невысокая.

Нагадаем, у 2016 годзе ў Беларусі пабудавалі амаль 4,3 мільёна квадратных метраў жылля. У 2014-м - больш за 5 мільёнаў.

У кватэрах статыстыка выглядае так: калі ў 2014-м пабудавалі 69,3 тысячы кватэр, у 2015-м - больш за 55 тысяч, то за 10 месяцаў гэтага года - усяго 34,8 тысячы.

Скарачэнне жыллёвага будаўніцтва тлумачаць перш за ўсё зніжэннем будаўніцтва з дзяржпадтрымкай. Паводле ацэнак экспэртаў, у 2009-2011 гадах з ёй будавалі 70% усяго жылля. У гэтым жа годзе ва ўрадзе разлічвалі, што жыллёвая праграма гэтага года будзе на 77% прафінансавана з уласных сродкаў насельніцтва.

Разлік выйшаў даволі дакладным. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1005,8 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы, або 33% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. Пры гэтым далёка не ўсе чаргавікі атрымалі дзяржпадтрымку, то ёсць частка зноў жа будавалася за свой кошт.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 468,4 тысяч квадратных метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 530,9 тысяч квадратных метраў.

Амаль 30% усяго узведзенага жылля сёлета будавалася ў сельскай мясцовасці.

Нагадаем, паводле папярэдніх планаў урада ў 2018-м у Беларусі будуць будаваць не менш, а то і на чвэрць больш, чым сёлета. Прычым не больш за 20% - з дзяржпадтрымкай. Зрэшты, бюджэт на 2018-ы не прыняты і можна чакаць карэкціроўкі ўсіх лічбаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках