19 красавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google будзе фільтраваць расейскую прапаганду

6
Google будзе фільтраваць расейскую прапаганду

Інтэрнэт-гігант працуе над тэхнічным развязаннем, з дапамогай якога будзе паніжацца ранжыраванне прапагандысцкіх сайтаў.

Найбуйнейшая ў свеце пошукавая сістэма Google будзе фільтраваць расейскія прапагандысцкія матэрыялы. Кіраўніцтва інтэрнэт-канцэрна шукае спосаб панізіць ранжыраванне, галоўным чынам, сайтаў RT і Sputnik у падборцы навінаў, паведаміў Эрык Шміт, выканаўчы дырэктар Alphabet, якая з'яўляецца мацярынскай кампаніяй Google, паведамляе DW.

Адказваючы на пытанне прадстаўніка нямецкага Фонду імя Конрада Адэнаўэра пра тое, што расейскія прапагандысцкія сайты часта з'яўляюцца пры пошуку навін у Google, Шміт указаў, што кампаніі «добра пра гэта вядома». «Мы шукаем тэхнічнае развязанне, якое дазволіць гэта прадухіліць. Мы не хочам блакаваць гэтыя сайты - гэта не наш метад працы», - заявіў ён на міжнародным форуме бяспецы ў канадскім Галіфаксе 18 лістапада.

«Я рашуча не ухваляю цэнзуру і выступаю за ранжыраванне. Менавіта гэтым мы і займаемся», - дадаў Шміт.

Са слоў кіраўніка Раскамнадгляду Аляксандра Жарава, нагляднае ведамства мае намер папрасіць Google растлумачыць, «што даслоўна значыць тэрмін «ранжыраванне», у дачыненні да расейскіх кампаній Russia Today і Sputnik. «Атрымаем адказ, і зразумеем, што далей рабіць», - заявіў Жараў на прэс-канферэнцыі 21 лістапада.

У пачатку лістапада на патрабаванні амерыканскіх улад расейскі дзяржаўны тэлеканал Russia Today (RT), які вяшчае на замежную аўдыторыю, зарэгістраваўся ў ЗША ў якасці замежнага агента. «Паміж крымінальнай справай і рэгістрацыяй мы выбралі апошняе», - заявіла галоўная рэдактарка тэлеканала Маргарыта Сімоньян. У якасці меры ў адказ Дзярждума прыняла закон, які дазваляе прызнаваць СМІ «замежнымі агентамі». Пазней Мінюст РФ апавясціў 9 медыякампаній пра магчымасць іх ўключэння ў спіс агентаў, гэта былі амерыканскія «Радио Свобода», «Голос Америки» і іх даччыныя структуры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках