24 красавiка 2024, Серада, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад пагрозай імпічменту дыктатар сышоў у адстаўку

13
Пад пагрозай імпічменту дыктатар сышоў у адстаўку
ФОТА: EPA

Народ радуецца на вуліцах Зімбабвэ.

Парламент Зімбабвэ прыняў пастанову аб імпічменце дыктатару краіны Роберту Мугабэ, паведаміла ў Twitter кіруючая партыя ZANU-PF.

У паведамленні адзначана, што пастанова прынятая, кіраўнік павінен скласці паўнамоцтвы на працягу дня.

Спікер парламента Зімбабвэ заявіў, што Роберт Мугабэ пагадзіўся пакінуць пасаду і падаў у адстаўку, паведамляе Reuters.

Вуліцы Харарэ «выбухнулі» танцамі, спевамі, гудзеннем аўтамабіляў і віншаваннямі адзін аднаго. Некаторыя жыхары краіны сустрэлі навіну аб адстаўцы Мугабэ са слязамі. Самы стары ў свеце дыктатар кляўся правіць Зімбабвэ да самай смерці.

15 лістапада вайскоўцы абвясцілі пра захоп улады ў Зімбабвэ і арышт 93-гадовага Мугабэ, які кіруе краінай 37 гадоў. Пры гэтым яны заявілі, што іх дзеянні нельга расцэньваць як вайсковы пераварот.

Брытанскі тэлеканал Sky News са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміў, што жонка прэзідэнта Зімбабвэ Грэйс Мугабэ пакінула краіну.

Дагэтуль African News Agency пісала, што Роберт Мугабэ вёў перамовы з вайскоўцамі і нібыта быў згодны падаць у адстаўку, калі ягоную жонку выпусцяць за мяжу.

18 лістапада агенцтва Reuters паведамляла, што партыя «Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз - Патрыятычны фронт» плануе адправіць дыктатара ў адстаўку. 19 лістапада Мугабэ пазбавілі пасады старшыні кіруючай партыі краіны.

19 лістапада Мугабэ заявіў, што працягвае выконваць абавязкі кіраўніка, пры гэтым ён згадзіўся з крытыкай на свой адрас.

20 лістапада Мугабэ пагадзіўся сысці ў адстаўку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках