25 красавiка 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі назвалі прычыну затрымання Сулеймана Керымава

9
У Францыі назвалі прычыну затрымання Сулеймана Керымава

Расейскага алігарха падазраюць у нявыплаце падаткаў.

Прычынай затрымання расейскага сенатара Сулеймана Керымава ў Францыі сталі падазрэнні ў няплаце падаткаў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на пракуратуру Францыі.

Пра затрыманне Керымава стала вядома вечарам 21 лістапада. Паліцыя спыніла яго ў аэрапорце Ніцы позна ўвечары 20 лістапада, пасля чаго Керымаў быў дастаўлены ў пастарунак.

Высвятленнем абставінаў таго, што здарылася займаюцца расейскія дыпламаты. Яны дамагаюцца вызвалення Керымава.

Керымаў - сябра Савета Федэрацыі ад Рэспублікі Дагестан. Паводле версіі часопіса Forbes, ён займае 21-е месца ў спісе найбагацейшых людзей Расеі з багаццем $6,3 млрд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках