19 красавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам падмануў матуль

10
Менгарвыканкам падмануў матуль

Кожны народны рух для барацьбы за справядлівасць небяспечны для ўладаў.

Учора ў Менску актывісткі і сябры ініцыятыўнай групы для стварэння «Руху маці 328» правялі прэс-канферэнцыю, на якой агучылі атрыманы імі з Менгарвыканкама адказ аб адмове ім у праве правесці ў парку ля плошчы Бангалор мітынг, піша сайт bydc.info.

На акцыі планавалася прыцягнуць увагу да катастрафічнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі з падачы самога Лукашэнкі ў барацьбе з наркаманіяй (дэкрэт №6 ад 28 снежня 2014 года «Аб неадкладных захадах супрацьдзеяння незаконнаму абарачэнню наркотыкаў»).

Задуманы першапачаткова як сістэмная барацьба з буйнымі наркадылерамі напраўду вылілася ў пагоню за высокімі паказчыкамі, ашуканствам і ў тысячы спраў, зробленых паводле прынцыпу: «у невядомым месцы ў невядомай асобы набыў невядомае рэчыва...».

Прычым на падставе такіх «довадаў» маладым людзям - часцей звычайным спажыўцам і нарказалежным, у найлепшым выпадку, шараговым закладнікам - даюць велізарныя тэрміны - ад 8 да 20 гадоў. Пры гэтым праводзіцца вялікая праца для «стварэння» цэлых злачынных груп колькасцю ў некалькі дзясяткаў удзельнікаў.

На прэс канферэнцыі кіраўніцай ініцыятыўнай групы «Рух маці 328» Ларысай Жыгар быў зачытаны атрыманы адказ, а таксама пададзеная статыстыка сабраных рухам звестак аб колькасці асуджаных паводле артыкула 328. Фармальнай прычынай адмовы ў правядзенні заяўленага на 20 лістапада мерапрыемствы колькасцю на 500 чалавек паслужыла тое, што нібыта менавіта ў гэты дзень і ў гэты час у гэтым жа месцы павінна прайсці нейкае іншае мерапрыемства.

Аднак, як ні чакалі прадстаўніцы маці пачатку гэтага загадкавага мерапрыемства на плошчы Бангалор, яно так і не пачалося. Відавочна, што чыноўнікі Менгарвыканкаму выкарыстоўвалі гэтую фармулёўку, каб не дазволіць маці правесці іх мітынг, а фактычна падманулі іх. Акрамя гэтага, руху маці па-ранейшаму, нягледзячы на ўсе спробы, не ўдаецца афіцыйна зарэгістравацца.

Такім чынам, улады не толькі самі штурхаюць маці на правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства, але і чарговым разам паказваюць, што атрымаць афіцыйны дазвол на акцыю ці рэгістрацыю ў Беларусі могуць толькі тыя грамадскія аб'яднанні, якія арганізаваныя або кантралююцца спецслужбамі.

А рэальны народны рух - якім з'яўляецца «Рух маці 328» небяспечны для існай улады, бо гэта рэальная некантраляваная сіла (у Беларусі паводле «народнага» артыкула 328 асуджаныя тысячы чалавек), што рухаецца не загадамі і ўказамі, а рэальным клопатам пра будучыню сваіх дзяцей, блізкіх і сяброў.

Найбліжэйшым часам маці абскардзяць атрыманыя імі адмовы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках