28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меліціна Станюта станчыла ў Гішпаніі пад песню Naviband

2
Меліціна Станюта станчыла ў Гішпаніі пад песню Naviband
МЕЛІЦІНА СТАНЮТА

Беларуска выступіла на найлепшым гімнастычны шоў Гішпаніі.

Беларуская гімнастка Меліціна Станюта выступіла на найлепшым гімнастычны шоў у Гішпаніі Euscalgym пад беларускую народную песню "Рэчанька" ў выкананні беларускіх прадстаўнікоў на Еўравізіі-2017 гурта Naviband. Пра гэта яна напісала ў «Інстаграме».

«Пасля такіх дзён як учорашні выступ на найлепшым гімнастычны шоў у Гішпаніі Euscalgym пераконваюся, што я шчаслівы чалавек. Шчасце бачыць і адчуваць гэтую бязмежную любоў з трыбун ад гішпанскіх фанатаў, якіх было 8000!.

Хачу падзякаваць арганізатарам гэтага шоў, што я маю гонар выступаць з самага першага ў гісторыі гэтага шоў, у 2007 годзе да ўчорашняга дня! Новае гала шоў рыхтавалася вельмі старанна і не без дапамогі таленавітых людзей.

Яшчэ летам на канцэрце ў Ратушы я пачула традыцыйную беларускую песню "Рэчанька", якую праспявалі Naviband, тады сапраўды зразумела, што нястачы натхнення пры складанні танца не будзе. Дзякуй, Naviband, за запіс гэтай чароўнай музыкі, - напісала Меліціна Станюта ў «Інстаграме».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках