25 красавiка 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкід радыяцыі на Урале: Што хаваюць расейцы

24
Выкід радыяцыі на Урале: Што хаваюць расейцы

Незалежныя эколагі распавялі сваю версію таго, што адбылося.

Экстрэмальна высокі ўзровень забруджвання радыеактыўным ізатопам рутэнію Ru-106 зафіксаваны ў Чалябінскай вобласці Расеі яшчэ ў верасні-кастрычніку гэтага года. Аднак расейскія ўлады не палічылі патрэбным ні паведаміць пра здарэнне сваім грамадзянам, ні праінфармаваць сусветную супольнасць, піша greenbelarus.info.

Тым часам, у раёне паселішча Аргаяш радыяцыйны фон пасля выкіду быў перавышаны ў 986 разоў, у суседнім населеным пункце Навагорны — у 440 разоў, паведамляе Lenta.ru.

Інфармацыя пра радыеактыўнае воблака, якое прыйшло з Расеі ў Заходнюю Еўропу, стала паступаць з Нямеччыны і Францыі яшчэ ў канцы верасня. Аналітыкі схіляліся да двух версій аб тым, дзе знаходзіцца крыніца забруджвання, — Казахстан або Чалябінская вобласць Расеі.

Аднак, нягледзячы на заявы замежных навукоўцаў, адміністрацыя Чалябінскай вобласці, санітарныя лекары і МНС, адмаўлялі праблему.

«Калі пайшла хваля ў прэсе пра рутэній, мы запыталі інфармацыю ў Расатаме і Расгідраметэацэнтры [Расгідрамеце]. Былі толькі ваганні, але, паколькі не было небяспекі, не палічылі патрэбным нас папярэджваць, — сказаў рэгіянальны міністр грамадскай бяспекі Яўген Саўчанка у інтэрв'ю Ura.ru. — Крыніцы ўкідвання інфармацыі размяшчаліся ў Францыі, дзе ёсць канкурэнтнае з нашым «Маяком» прадпрыемства перапрацоўкі ядзерных адкідаў. Наводзіць на пэўныя думкі».

«Звесткі, атрыманыя з сістэмы радыяцыйнага маніторынгу Расгідрамету, сведчаць, што ў пробах аэразоляў у перыяд з 25 верасня да 7 кастрычніка на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, у тым ліку і на Паўднёвым Урале, Ru-106 не выяўлены, акрамя адзінага пункта вымярэння ў Санкт-Пецярбургу», - каментавала тады ж «Расейскай газеце» крыніца з «Расатаму».

Відавочна, крыніца заражэння знаходзіўся на прадпрыемстве «Маяк», якое займаецца захоўваннем ядзерных адкідаў і вытворчасцю кампанентаў ядзернай зброі. У «Грынпіс» выказалі здагадку, што крыніцай забруджвання сталі прывезеныя на перапрацоўку ядзерныя адкіды.

«Аварыйны выкід рутэнію-106 на камбінаце «Маяк» можа быць звязаны з ашкленнем адпрацаванага ядзернага паліва», — цытуе эколагаў Lenta.ru.

Жан Клод Зебрыб, фізік, незалежны экспэрт няўрадавых арганізацый таксама выказаў здагадку, што выкід рутэнію мог адбыцца падчас інцыдэнту на печы ашклення: «Калі ўсё ідзе добра, з дымавой трубы выходзіць толькі газ крыптон 85 у выглядзе аэразоляў (RuO2 для рутэнію), якія ў значнай ступені затрымліваюцца фільтрамі «вельмі высокай эфектыўнасці» (THE), якія маюць эфектыўнасць захопу 99,9%. Яны правяраюцца і рэгулярна мяняюцца. Але хімія рутэнію з'яўляецца складанай і існуе фаза, у якой гэты элемент знаходзіцца ў лятучай фазе. Калі інцыдэнт адбываецца ў гэты час, можа ўзнікнуць выцек, калі газы і аэразолі выслізгваюць ад апаратуры. Паколькі на «Маяку» выкарыстоўваюць гэтую тэхналогію ашклення з 1987 года, магчыма, што менавіта яны выклікалі гэта выпадковае вызваленне».

«Грынпіс» ужо звернецца ў Генпракуратуру з патрабаваннем правесці дбайнае расследаванне. І падкрэслівае, што жыхарам Чалябінска і вобласці ўжо позна ратавацца ад радыяцыі, а наступствы выкіду на здароўе людзей пачнуць выяўляцца ўжо праз паўгода.

Сваю заяву апублікавала ў сеціве і прэзідэнтка сацыяльна-экалагічнай грамадскай арганізацыі «Планета надзей» Надзея Куцяпава, якая больш за 15 гадоў займалася абаронай правоў ахвяр радыяцыйных забруджванняў, вымушаная з'ехаць з Расе пасля абвінавачвання ў шпіянажы.

«Патрабуем правядзення Генеральнай пракуратурай РФ неадкладнага расследавання маёй заявы, правядзення праверкі законнасці прыёму ў эксплуатацыю печы ашклення радыеактыўных адкідаў на заводзе 235 , прыпынення працы печы ашклення да правядзення яе экспэртызы, прыцягнення да адказнасці вінаватых, як у прыёме печы ў эксплуатацыю, так і ў забруджванні навакольнага асяроддзя, правядзення кантрольных мерапрыемстваў забруджвання ў Азёрску, прыняцця захадаў да радыяцыйнай абароны насельніцтва ў забруджаных населеных пунктах. Уважаем за неабходнае стварэнне міжнароднай групы для расследавання гэтага інцыдэнту, з уваходжаннем у гэтую групу краін, забруджаных рутэніем у выніку гэтага інцыдэнту з ўключэннем у яе дзяржаўных і недзяржаўных экспэртаў».

Эколаг нагадала, што ў верасні 2015 года «Маяк» уклаў дамову на будаўніцтва печы з прадпрыемствам, якое на момант укладання дамовы «знаходзілася ў стане банкруцтва».

«Праз год у верасні 2016 печ яшчэ не была пабудаваная, работнікі прадпрыемства банкрута былі звольненыя, аднак, грошы за яе прадпрыемству банкруту былі выплачаныя», - паведамляе Надзея Куцяпава.

Але ўжо ў канцы снежня 2016 года «Маяк» запусціў печ у вытворчасць, аднак у сродках масавай інфармацыі раней паведамлялася, што падчас тэставых выпрабаванняў, якія праводзіліся на нізкаактыўных растворах, у працы печы назіраліся хібы, якія разглядаліся на месцы.

«Такім чынам, у рэкордныя тэрміны, незразумела кім, незразумела, на якія грошы, незразумела якім чынам, была прынятая ў эксплуатацыю печ ашклення, была пабудаваная і ўведзеная ў эксплуатацыю», - піша эколаг.

І падкрэслівае, што застаецца нявысветленым пытанне «ці прымаўся гэтак сур'ёзны аб'ект у эксплуатацыю пры ўдзеле МАГАТЭ або не».

Надзея Куцяпава нагадала таксама, што гэта ўтойванне інфармацыі – не першае на «Маяку». Так, у 1949-1952 быў выкід высокаактаўных адкідаў у раку Цеча, 29 верасня 1957 года – выбух падземнай ёмістасці з высокаактаўнымі адкідамі, у 2005 годзе – скід у раку Цеча 60 тысяч тон радыеактыўных адкідаў, у 2007 год – разрыў пульпапроваду на заводзе. І ўсе гэтыя аварыі былі схаваныя кіраўніцтвам «Маяка».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках