28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча падпісала пяцігадовы кантракт на пастаўку газу з ЗША

Польшча падпісала пяцігадовы кантракт на пастаўку газу з ЗША

Газ прызначаны для рынку Польшчы ды іншых краін Цэнтральнай Еўропы.

Падпісаны кантракт з польскай кампаніяй Centrica LNG аб пастаўках звадкаванага прыроднага газу з ЗША. Паводле дамовы паліва будзе пастаўляцца 5 гадоў, паведамляе сайт польскай кампаніі PGNiG.

Газ прызначаны для рынку Польшчы ды іншых краін Цэнтральнай Еўропы. Польшча тлумачыць угоду неабходнасцю падвысіць энэргетычную бяспеку рэгіёну, дзе «гістарычна дамінаваў расейскі газ».

Адзначаецца, што падпісаны кантракт толькі першы з запланаваных.

Аб магчымасцях ЗША дапамагчы Польшчы ды іншым еўрапейскім дзяржавам з дыверсіфікацыяй паставак газу ў ліпені казаў амерыканскі лідар Дональд Трамп.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках