25 красавiка 2024, Чацвер, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам рассылаюць «лісты шчасця» ад імя Белаграпрамбанка

1
Беларусам рассылаюць «лісты шчасця» ад імя Белаграпрамбанка

Сем простых правілаў, як засцерагчы сябе ад ашуканцаў.

Апошнім часам былі выяўленыя факты рассылкі беларусам электронных лістоў ад імя Белаграпрамбанка. Як паведамляецца на сайце фінансавай установы, пасланні ўтрымлівалі шкоднае праграмнае забеспячэнне або спасылкі на шкодныя старонкі ў Сеціве.

У Белаграпрамбанку запэўніваюць, што не рассылаюць спам, а таксама не выкарыстоўваюць адрасы паштовых скрынь кліентаў для рэкламных рассылак і акцый, калі кліент на іх не падпісваўся.

- Банк ніколі і ні пры якіх абставінах не рассылае электронныя лісты, якія змяшчаюць просьбы адкрыць укладзеныя файлы, перайсці па спасылках на іншыя інтэрнэт-рэсурсы, увесці персанальныя, карткавыя альбо іншыя канфідэнцыйныя звесткі на сайтах у сеціве Інтэрнэт, - кажуць у Белаграпрамбанку. - Такія лісты рассылаюцца ашуканцамі па адрасах, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе.

7 простых правіл бяспекі, якія дапамогуць не стаць ахвярай махляроў:

Ніколі не паведамляйце вашы персанальныя, карткавыя альбо іншыя канфідэнцыйныя звесткі (напрыклад, логін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу, асабісты нумар пашпарта, нумар, CVV або ПІН-код ад вашай банкаўскай аплатнай карткі) пабочным асобам, нават калі яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, працэсінгавага цэнтра або службы, якая праводзіць сацыялагічныя апытанні.

Ніколі не адказвайце на электронныя лісты, у якіх запытваюцца канфідэнцыйныя звесткі, не пераходзьце па ўказаных у іх спасылках, не адкрывайце ўкладзеныя файлы. Усе лісты, якія запытваюць канфідэнцыйныя звесткі, з'яўляюцца ашуканскімі!

Усталюйце і выкарыстоўвайце толькі ліцэнзійнае антывіруснае праграмнае забеспячэнне і ажыццяўляйце штодзённыя абнаўлення антывірусных баз.

Праводзьце рэгулярную ўстаноўку абнаўленняў бяспекі сістэмнага і дадатковага праграмнага забеспячэння, у адпаведнасці з рэкамендацыямі яго вытворцаў.

Для ўваходу на інтэрнэт-рэсурсы банкаў заўсёды набірайце адрасы сайтаў уручную, або карыстайцеся закладкамі браўзэра, якія зрабілі вы самі. Пры пераходзе на сайт банка з іншых інтэрнэт-рэсурсаў правярайце дакладнасць спасылкі.

Памятаеце, што адрас інтэрнэт-банкінгу і Кліент-банка павінен пачынаецца з «https://», а не з «http://».

Калі вы атрымалі падазроны ліст ад імя банка, звяжыцеся з кантакт-цэнтрам гэтага банка і удакладніце ўсю інфармацыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках