25 красавiка 2024, Чацвер, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўводзяць санкцыі супраць беларускай сталі

5
ЗША ўводзяць санкцыі супраць беларускай сталі

Антыдэмпінгавыя мыты з экспарцёраў з Беларусі ўстановяць у памеры 280%.

Мінгандлю ЗША ўводзіць антыдэмпінгавыя мыты на сталепракат з вугляродзістай і легаванай сталі (катанкі) з Беларусі, Расіі і ААЭ. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе амерыканскай установы.

У Мінгандлю сцвярджаюць, што кампаніі-экспарцёры з гэтых трох краін прадавалі ў ЗША катанку «на 84,10-756,93% ніжэй» яе рэальнага кошту. Таму рэгулятар імкнецца абараняць кампаніі ЗША, «пацярпелыя ад замежных вытворцаў, якія адмаўляюцца гуляць сумленна». Улады ЗША прапаноўваюць збіраць мыты на сталь з экспарцёраў з Беларусі ў памеры 280,02%, з ААЭ - 84,1%, з РФ - 436,8-756,9%.

Канчатковая пастанова аб увядзенні мыты будзе прынятая Камісіяй ЗША ў міжнародным гандлі.

У 2016 годзе ЗША закупілі ў Беларусі катанку на 10,4 млн даляраў. Гэта ў 8 разоў больш у параўнанні з 2015 годам. У 2014 годзе пастаўкі не выконваліся, вынікае з дакумента Мінгандлю ЗША.

У сакавіку амерыканскія вытворцы катанкі Gerdau Long Steel North America, Nucor, Keystone Consolidated Industries і Charter Steel падалі ў Міністэрства гандлю ЗША заяву, у якой запатрабавалі правесці антыдэмпінгавае расследаванне імпарту катанкі з вугляродзістай і легаванай сталі з дзесяці краін: Беларусі, Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Італіі, ААЭ, Расеі, Турцыі, Украіны, ПАР і Паўднёвай Карэі.

Нагадаем, летам Еўразвяз увёў 5-гадовую мыту на беларускую арматуру. У адказ на гэта Беларускі металургічны завод, які з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам сталі ў краіне, заявіў, што гэтае пастанова не з'яўляецца для яго шокам, але вымусіць кампанію «зрабіць адпаведныя крокі карэктавання рынкаў збыту».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках