23 красавiка 2024, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантралёры пераходзяць у атаку: У аўтобусах пачалі спаганяць дадатковую аплату

56
Кантралёры пераходзяць у атаку: У аўтобусах пачалі спаганяць дадатковую аплату

Першым «палігонам» для выкарыстання новага закона стаў грамадскі транспарт Магілёва.

З пачатку лістапада гэтага года ў магілёўскіх аўтобусах пачалі актыўна спаганяць плату за правоз багажу, піша сайт 6tv.by.

Згодна з правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў у Рэспубліцы Беларусь аплачваць багаж павінны былі яшчэ з 2008 года. Аднак у большасці выпадкаў кантралёры заплюшчвалі вочы на наяўнасць валізак і вазкоў у пасажыраў.

Цяпер карыстальнікі магілёўскага грамадскага транспарту будуць плаціць за правоз ручной паклажы, якая перасягае ўстаноўленыя габарыты: 60×на 40× на 20 см або важыць больш за 20 кг. Заплаціць за такі багаж давядзецца 45 капеек.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках