16 красавiка 2024, aўторак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы будаўніка, які патрапіў у «пенсійную пастку»

11
Крык душы будаўніка, які патрапіў у «пенсійную пастку»

Cяргей Гусеў з вёскі Забалацце распавёў, як выжывае на пенсію $87.

У рэдакцыю сайта Charter97.org звярнуўся Сяргей Гусеў з вёскі Забалацце Рагачоўскага раёна. Мужчына распавёў, як у 55 гадоў патрапіў у «пенсійную пастку».

Пенсія Сяргея Гусева складае ўсяго $87, а мужчына з'яўляецца інвалідам:

«У нас у краіне пражытковы мінімум - 197 рублёў, а мая сацыяльная пенсія па інваліднасці складае 174 рублі. Я разумею, што мала прапрацаваў, толькі 15 гадоў. Але калі б быў здаровы - то працаваў бы і далей. Я трапіў у пастку і атрымліваецца, што ў іх усё паводле закона», - дзеліцца Сяргей.

Выпадак жыхара вёскі Забалоцце не ўнікальны. Пасля ўвядзення новых правілаў пенсійнага забеспячэння ўтварылася пастка страхавога стажу. Пад пагрозу трапляюць людзі, якія даглядаюць інвалідаў 1-й групы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і МНС, мамы ў дэкрэце.

Сёння грамадзяне могуць прэтэндаваць на пенсію толькі пры выкананні шэрагу ўмоў. Акрамя дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (цяпер гэта 60,5 гадоў для мужчын і 55,5 гадоў для жанчын) патрабуецца наяўнасць стажу працы і страхавога стажу, г.зн., перыяду працы з выплатай абавязковых страхавых унёскаў у ФСАН, які імкліва вырас.

«Я прапрацаваў 15 гадоў будаўніком у розных профільных арганізацыях. Але чаму пенсію паводле інваліднасці і працоўную пенсію ўраўнавалі? Яна не можа быць з медыцынскіх меркаванняў такой жа самай», - абураны Сяргей. 55-гадовы мужчына знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы, бо «ільвіная доля» ягонага бюджэту сыходзіць на лекі:

«Ад безвыходнасці мне даводзіцца жыць за кошт жонкі. Яна працуе ў калгасе, аплачвае кватэру, мяне падкормлівае. А ў мяне на лекі грошы ідуць. Не магу зрабіць ўнёсак у сямейны бюджэт зрабіць», - распавёў жыхар вёскі Забалоцце.

На ўсе звароты Сяргея Гусева ўлады глядзяць скрозь пальцы:

«Хадзіў у аддзел сацыяльнай абароны, глядзеў нарматыўныя дакументы - мне кажуць, што ўсё паводле закона. Запісаўся на прыём да «дэпутата». Ён толькі абяцае і абяцае, а мне ад гэтага ні холадна, ні горача. Навошта прымаць такія законы, якія потым даводзіцца перарабляць?»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках