19 красавiка 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаажскі трыбунал прысудзіў генерала Младзіча да пажыццёвага зняволення

11
Гаажскі трыбунал прысудзіў генерала Младзіча да пажыццёвага зняволення
Ратка Младзіч

Яго судзілі, у тым ліку, за разню ў Срэбраніцы.

Былы камандуючы войскам баснійскіх сербаў Ратка Младзіч прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Такі прысуд вынеслі суддзі Міжнароднага трыбунала што да былой Югаславіі ў Гаазе, паведамляе Reuters.

Младзіча прызналі вінаватым у дзесяці выпадках ваенных злачынстваў, у злачынствах супраць чалавечнасці, у тым ліку ў генацыдзе.

Младзіч камандаваў войскам баснійскіх сербаў падчас збройнага канфлікту 1992-1995 гадоў у Босніі і Герцагавіне. Першае абвінавачванне з боку міжнароднага правасуддзя супраць яго было выстаўленае ў ліпені 1995 года, а праз год Младзіча абвясцілі ў міжнародны вышук.

З тых часоў ён хаваўся, стаўшы самым шуканым падазраваным ваенным злачынцам на тэрыторыі былой Югаславіі. У 2011 годзе сербскія ўлады арыштавалі яго і выдалі Міжнароднаму трыбуналу аб былой Югаславіі.

Працэс паводле справы Младзіча пачаўся 16 траўня 2012 года. Пракуратура абвінаваціла 74-гадовага генерала ў генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасці, парушэнні законаў і метадаў вядзення вайны ў Босніі і Герцагавіне ў 1992-1995 гадах.

Абвінавачаны віну адмаўляў. Пасяджэнні суда праходзілі 530 дзён, на іх выступілі 169 сведак абвінавачвання і 208 сведак абароны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках