28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам прадаюць дом за $1,2 мільёна

50
Пад Менскам прадаюць дом за $1,2 мільёна

Уезд на тэрыторыю пасёлка даступны далёка не кожнаму.

У 660 метрах ад вады ў густым хвойным лесе за дыхтоўным плотам хаваецца тое, што каштуе $1 200 000. Справа адбываецца не ў прыгарадзе Парыжа або Нью-Ёрка і нават не ў Падмаскоўі. Усё нашмат прасцей: нашы каардынаты - Мескі раён, «квартал» пляжу нумар пяць Заслаўскага вадасховішча, піша onliner.by.

Такі кошт, на думку гаспадароў асабняка, выстаўленага нядаўна на продаж, падыходзіць аб'екту як мага лепш - хіба можа сучасны дом з уласным выхадам на пляж і прычал каштаваць танней?

Модныя шэра-белыя колеры, скошаны дах і вялікі пляц здольныя ўразіць патэнцыйнага пакупніка. Дапоўняць усё лічбы - 458 квадратных метраў агульнай плошчы, з іх 221 «квадрат» жылы, на кухню прыпадае адразу 90 (плошча сярэдняй трохпакаёўкі ў Менску). Два паверхі, пяць жылых пакояў і вялікія вокны. Толькі вышыня столі падкачала - 2,5 метра (хоць, магчыма, агент і памыліўся).

«Элітны катэдж на беразе Менскага мора, аточаны лясным масівам па ўсёй тэрыторыі, - заводзіць чароўную рэкламную песню спецыяліст па продажы нерухомасці. - Дом знаходзіцца ў ахоўнай зоне з асобным уездам толькі для насельнікаў. Наўпроставы выхад на пляж і прычал для яхт. Гэта дзівоснае гістарычнае месца напоўненае цішынёй і супакаеннем, сам Пятрусь Усцінавіч Броўка, вядомы беларускі савецкі паэт, празаік і культурны дзеяч, доўгія гады жыў і ствараў тут свае творы.

Уезд на тэрыторыю пасёлка па зубах не кожнаму

Недалёка знаходзіцца закрытая элітная школа і дзіцячы садок, фітнэс-цэнтр з саунай і басейнам, кавярня, рэстарацыі і супермаркет. Катэдж пабудаваны з чырвонай цэглы. Фасад выкананы ў фармаце 3D з панэляў вядучай аўстрыйскай кампаніі. Аўтарскі архітэктурны праект дома выкананы вядучым архітэктарам і дызайнерам. Усталяваная сантэхніка Villeroy&Boch, Ideal Standard. Выкарыстаная плітка найлепшых еўрапейскіх вытворцаў. Асвятляльныя прыборы - Italsvet».

Мяркуючы з фатаграфій, рамонт скончаны яшчэ не ва ўсіх памяшканнях, «налягалі» будаўнікі ў асноўным на санвузлы гіганцкіх памераў. Затое выгляд з некаторых вокнаў шыкоўны: мора зеляніны ды і толькі. Паркан вакол пляцу хоць і вялікі, але не настолькі, як маглі б выбудаваць калегі-мільянеры з Масквы.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках