6 лiпеня 2022, Серада, 18:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнік беларускай крыптавалюты: Курс талера будзе залежаць ад яго выкарыстання ў жыцці

7
Стваральнік беларускай крыптавалюты: Курс талера будзе залежаць ад яго выкарыстання ў жыцці

Біткоін, калі толькі з'явіўся, таксама нічога не каштаваў.

Адзін са стваральнікаў першай беларускай крыптавалюты - талера - Дзяніс Лаўнікевіч распавёў myfin.by пра тое, як яна з'явілася і як аўтары ідэі збіраюцца яе развіваць.

- Я досыць даўно цікавіўся тэхналогіяй блокчэйн агулам і крыптавалютамі, у прыватнасці. Але глыбока ўнікаць у тэму пачаў толькі ў пачатку гэтага года. Мне быў цікавы не гандаль крыптавалютамі, не майнінг, а сама тэхналогія. І паколькі больш за 20 гадоў я працую эканамічным аглядальнікам, было цікава, як гэтую тэхналогію можна ўкараніць у беларускую эканоміку.

Дзесьці ў траўні-чэрвені аформілася ідэя стварыць уласную крыптавалюту. Я пачаў пісаць эканамічнае абгрунтаванне для яе. Але паколькі я не праграміст, то мне быў патрэбен чалавек, які б узяў на сябе тэхнічны бок пытання. Ім стаў Сяргей Лаўрыненка.

У выніку мы шчыльна працавалі над праектам блізу двух месяцаў і ўжо ў верасні прайшлі першыя транзакцыі талера, а сёння мы маем ужо некалькі тысяч зарэгістраваных партманэтаў.

Паспелі сутыкнуцца і з праблемамі. Справа ў тым, што цяпер мы памянялі алгарытм і будзем выкарыстоўваць Lira, бо папярэдні - Scrypt - дазваляў майніць талеры «нахабна», падлучаючы вялікія фермы.

Што тычыцца курсу, то агучаныя суадносіны 10 беларускіх рублёў за 1 талер былі ўзятыя літаральна са столі. Проста, каб была псіхалагічная прывязка, арыенцір. Зразумела, што цяпер талер не каштуе нічога. Але ж і біткоін, калі ён толькі з'явіўся, нічога не каштаваў. Далейшы курс будзе залежаць ад выкарыстання талера ў рэальнай эканоміцы.

Эмісія талераў абмежаваная 23 мільёнамі, гэта значыць, на кожнага беларуса прыпадае крыху больш за 2 талеры - гэта вельмі няшмат. Цяпер ужо пралічаныя блізу 9,5 тысяч блокаў.

Трэба сказаць, што гэты праект некамерцыйны. Мы ніяк не разлічвалі зарабіць на талерах, мы хацелі стаць першапраходцамі ва ўкараненні крыптатэхналогій.

Ці патрэбна ў Беларусі ўласная крыптавалюта? Фактычна, не - у краме ж мы ўсё адно разлічваемся беларускімі рублямі. З іншага боку, усякая крыптавалюта па прыродзе з'яўляецца інтэрнацыянальнай. Для нас стварэнне талера было спосабам праверыць свае кампетэнцыі ў гэтай сферы.

Мы гэта зрабілі, нейкія гузы набілі, нейкі досвед атрымалі. Цяпер можам ісці далей. У нас ёсць маса ідэй і дамоўленасцей з бізнэсам аб працы ў гэтай сферы, але ўсё цяпер упіраецца ў заканадаўства.