23 красавiка 2024, aўторак, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ ўзначаліць краіну

7
Былы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ ўзначаліць краіну
ЭМЕРСАН МНАНГАГВА
ФОТА: HOWARD BURDITT/REUTERS

У пятніцу канчаткова скончыцца гістарычны перыяд, у якім правіў Мугабэ.

Былы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва будзе прыведзены да прысягі ў якасці прэзідэнта ў пятніцу. Такім чынам, скончыцца гістарычны перыяд, у якім дамінаваў Роберт Мугабэ, чыё імклівае падзенне на гэтым тыдні скончылася пасля амаль чатырох дзесяцігоддзяў знаходжання ва ўладзе. Кіроўная партыя ЗАНУ-ПФ вылучыла Мнангагву ў прэзідэнты пасля адстаўкі Мугабэ ў аўторак, паведаміў спікер парламента Якаб Мудэнда. Аб гэтым паведамля «Радыё Свабода».

Два тыдні таму Мугабэ звольніў Мнангагву з пасады віцэ-прэзідэнта, каб адкрыць шлях сваёй жонкі Грэйс у пераемнікі. Мнангагва збег з краіны, баючыся за сваю бяспеку, а вайскоўцы распачалі пераварот, чым сур'ёзна пахіснулі аўтарытэт Мугабэ. Ён сышоў у адстаўку пасля таго, як парламент пачаў працэс імпічмэнту.

Людзі танцавалі на вуліцах сталіцы Зімбабвэ Харарэ, а некаторыя размахвалі плакатамі з партрэтамі Мнангагвы і камандуючага войскам генерала Канстанціна Чывенгі, які ўзначаліў пераварот. Мнангагва прыбыў у сераду ў Харарэ. Ён распаўсюдзіў заяву, у якой заклікае жыхароў Зімбабвэ аб'яднацца для аднаўлення краіны.

Мнангагва цягам дзесяцігоддзяў быў адданым хаўруснікам Мугабэ, які адказваў за ўнутраную бяспеку ў сярэдзіне 1980-х гадоў, калі праваабаронцы сцвярджалі, што ў Зімбабвэ ў выніку рэпрэсій загінулі 20 000 жыхароў. Наступнаму лідару Зімбабвэ трэба справіцца з нялёгкімі задачамі аднаўлення эканомікі, якая практычна разбураная пры Мугабэ. Парушэнні правоў чалавека ў Зімбабвэ і фальсіфікацыя выбараў заахвоцілі шматлікія заходнія краіны ўвесці санкцыі ў дачыненні да Зімбабвэ ў пачатку 2000-х гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках