24 красавiка 2024, Серада, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея непакоіцца, што УСУ скарыстаюцца блытанінай у Луганску

20
Расея непакоіцца, што УСУ скарыстаюцца блытанінай у Луганску
ДЗМІТРЫЙ ТЫМЧУК

У Крамлі асцерагаюцца пачатку шырокамаштабнага наступу ўкраінскага войска.

Канфлікт паміж "міністрам унутраных спраў ЛНР" Ігарам Карнэтам і верхаводам групоўкі Ігарам Платніцкім з вялікай доляй імавернасці скончыцца аб'яднаннем "ДНР" і "ЛНР", заявіў у каментары выданню "Гордан" народны дэпутат ад "Народнага фронту", каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук.

"Крэмль робіць стаўку на Карнэта. Хоць і не выключана, што цяперашнія падзеі ў Луганску - гэта такі фармат запалохвання Платніцкага, каб прывесці яго ў пачуццё і паставіць у строй. Але на гэты момант мы бачым, што расейцы даюць Карнэту магчымасць свабодна праводзіць сілавыя дзеянні супраць атачэння Платніцкага. Разборкі ў Луганску, хутчэй за ўсё, скончацца аб'яднаннем "ДНР" і "ЛНР". То бок, будзе адзін цэнтр - у Данецку. Але тут ёсць свае нюансы. Напрыклад, эканамічны фактар. У акупаваных раёнах Луганскай вобласці здабываецца больш вугалю, чым на непадкантрольных Украіне тэрыторыях Данецкай вобласці. А здабыча і яго рэалізацыя моцна кантралявалася Платніцкім. І Карнет паквапіўся на гэты кавалак пірага", - адзначыў Тымчук.

З ягоных слоў, расейскія ўлады асцерагаюцца, што Украіна скарыстаецца канфліктам паміж лідарамі баевікоў.

"Трэба разумець, што Платніцкі ўваходзіць у арбіту ўплыву Суркова (памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў. - заўв.рэд.), а Карнэт падкантрольны ФСБ. Мы зафіксавалі прыбыццё з Расеі дадатковых сіл і сродкаў на акупаваныя тэрыторыі. Але большасць з іх у Луганск не зайшло. Крэмль мяркуе, што кантралюе падзеі ў горадзе. І што б там ні вытвараў Карнэт з Платніцкім, сітуацыя застаецца пад кантролем Масквы. Яны асцерагаюцца іншага. РФ баіцца, што УСУ скарыстаюцца блытанінай у Луганску і пачнецца шырокамаштабны наступ. Таму Расея ў тэрміновым парадку і ўмацавала пазіцыі акупацыйных войскаў. Але мы прадаўжаем прытрымлівацца палітыкі мірнага дыялогу і выконваць Менскія пагадненні. Без пастановы вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Украіны ніхто гэтай магчымасцю не карыстаецца", - падкрэсліў Тымчук.

21 лістапада група невядомых у вайсковай форме без знакаў адрознення захапіла цэнтр Луганску, уключаючы адміністрацыйныя будынкі.

Паводле звестак "Новой газеты", 20 лістапада верхавод "ЛНР" Ігар Платніцкі адправіў у адстаўку "міністра ўнутраных спраў" Ігара Карнэта, аднак той адмовіўся падпарадкоўвацца гэтаму загаду.

Сам Платніцкі заявіў, што кіраўніцтва "МУС ЛНР" з'яўляецца нелегітымным, а Карнэт адхілены.

У Луганску адключылі тэлевізію і мабільную сувязь. Са слоў відавочцаў, узброеныя людзі з белымі павязкамі на рукавах занялі Луганскую тэлерадыёкампанію.

Блогер Дзяніс Казанскі паведаміў, што ў Луганск уведзеныя фармаванні баевікоў "ДНР" і расейскія вайскоўцы.

У "ДНР" адмаўляюць удзел сваіх воінскіх фармаванняў у канфлікце ў Луганску. Аднак "Новая газета" напісала, што ў Луганск з боку Данецка ўвайшла калона з некалькіх дзясяткаў "Уралаў" з вайскоўцамі.

Выданне РБК сёння паведаміла, што ў канфлікце Платніцкага і Карнэта Крэмль заняў бок апошняга.

У МУС Украіны заявілі, што Платніцкі збег у Расею.

У прэс-службе Платніцкага паведамілі, што ён не пакідаў "тэрыторыю ЛНР".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках