29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў пажадаў смачна есці павукам з данбаскага слоіка

10
Няўзораў пажадаў смачна есці павукам з данбаскага слоіка
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Расейскі публіцыст растлумачыў, чым яму падабаецца пераварот у «ЛНР».

У «ЛНР» сутыкнуліся фінансавыя рабаўніцкія інтарэсы банд; сітуацыя c пераваротам нагадвае слоік з павукамі, якія спрабуюць «зжэрці адзін аднаго»; «Смачна есці!» - гэта ўсё, што можна ім пажадаць.

Такое меркаванне «Обозревателю» выказаў расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў.

«Мне тое, што адбываецца, вядома, падабаецца», - прызнаўся ён.

«Даведаўшыся пра тое, што адбываецца, я прапаную абраць тактыку бліскучага энтамолага Элтрынгема. Ён першым заняўся пытаннем здольнасці да выжывальнасці пэўных тыпаў павукоў. Ён набіваў павукамі слоік і назіраў, як яны жаруць адзін аднаго. Але ён быў незвычайна выхаваны чалавек. Кожную раніцу ён падыходзіў да гэтага слоіка, разглядаў яго, затым прыўзнімаў накрыўку і казаў: «Смачна есці!» Я магу сказаць тое ж самае: «Смачна есці!» Гэтым павукам з данбаскага слоіка. Хай яны, нарэшце, зжаруць адзін аднаго», - пажадаў Няўзораў.

«Вы не бачыце тут руку Крамля?» - спытаў журналіст. «Ведаеце, рука Крамля можа быць, але рука Крамля вельмі часта поўзае сама па сабе, адпілаваная ад крамлёўскага тулава. Яна ўмее хутка перабіраць пальцамі і аказвацца ў зусім нечаканых месцах. Крэмль потым кажа, што гэта наогул не яго рука. Мы ўсе ведаем, што гэтая рука была яго, але ўжо аддзялілася ад тулава», - адказаў публіцыст.

«Не, проста трэба разумець, што Платніцкі, або Захарчанка, або Карнет - гэта назвы фінансавых плыняў. На самой справе там сутыкнуліся фінансавыя рабаўніцкія інтарэсы банд, гэта бывае. Але паўторым: «Смачна есці, хлопцы!» - дадаў ён.

Карэспандэнт спытаў: ці можа ў гэтым слоіку з павукамі ўзнікнуць сітуацыя, калі ён стане прыдатным, каб яго можна было вярнуць у склад Украіны? «А вам яно трэба?» - пытаннем на пытанне адказаў Няўзораў.

Ён заўважыў, што Украіна «атрымае руіны», «раскрадзены, знішчаны, выпалены, разрабаваны, згвалтаваны рэгіён, які цяпер на шмат гадоў павісне мёртвым каменем».

«Не ўжо, хай ён як помнік «расейскаму свету» яшчэ некаторы час пастаіць. Хай папросяць Украіну», - рэзюмаваў ён.

Як пісаў Charter97.org, у акупаваным Луганску 21 лістапада адбыўся ўзброены мяцеж у выніку канфлікту паміж верхаводам «ЛНР» Ігарам Платніцкім і адхіленым ад пасады «кіраўніка МУС» Ігарам Карнетам. У горад былі ўведзеныя расейскія танкі і вайскоўцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках