24 красавiка 2024, Серада, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» ў Варшаве: «З такімі людзьмі Беларусь будзе вольнай!»

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» ў Варшаве: «З такімі людзьмі Беларусь будзе вольнай!»

У сталіцы Польшчы прайшоў штогадовы канцэрт салідарнасці з беларусамі, якія змагаюцца беларусамі.

Варшава дзясятым разам прыняла канцэрт «Салідарныя з Беларуссю», гэтым разам мерапрыемства прайшло не на вольным паветры, а ў адным з самых буйных клубаў польскай сталіцы - «Стадоля».

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» сабраў некалькі сотняў неабыякавых да лёсу Беларусі чалавек, сярод іх былі не толькі нашы суайчыннікі, але і палякі, украінцы, якія прыйшлі падтрымаць беларусаў, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

На канцэрце сабраліся людзі самых розных узростаў, было шмат сем'яў з маленькімі дзецьмі.

Саліст беларускага гурта Amaroka Зміцер Афанасенка і ягоная жонка, стварылі імправізаваную сувенірную краму, дзе кожны ахвотны мог набыць цацкі з крамы hareza.bу і тавары з нацыянальнай сімволікай з крамы symbal.by.

Арганізатары мерапрыемства заяўлялі, што цяперашні канцэрт у пэўным сэнсе альтэрнатыва да яго папярэдніх частак, экспэрымент. «Салідарныя з Беларуссю» мяняюцца, спрабуюць паказаць нешта новае.

Арганізатары імпрэзы імкнуліся зрабіць канцэрт такім, каб ён не быў дадаткам да таго, што можна ўбачыць па тэлевізары або прачытаць у беларускіх газетах. І гэта ў іх атрымалася.

Першым на сцэну выйшаў польскі гурт Drama King, які ўпершыню выступаў перад публікай, але гэта не перашкодзіла ім паказаць свае найлепшыя музычныя здольнасці.

Варшаўскі рок-гурт «Atom Heart», які ўважаецца за адзін з лепшых дэбютаў на польскай рок-сцэне, падсілкаваў прысутных атмасферай блюз-року. Музыкі паказалі выступ, які выходзіць за рамкі ўяўленні аб сучаснай моладзевай музыцы.

На сцэну варшаўскага клуба выйшаў беларускі рок-гурт «TonqiXod», якая грае арт-рок з элементамі пост-панка. Хоць калектыў не так доўга выступае на вялікай сцэне, але ён ужо можа пахваліцца перамогай на фестывалі «Басовішча».

Затым эстафету прыняў этна-джазавы калектыў «T/Aboret». Музыкі набылі вядомасць ва ўсёй Польшчы і сапраўды ўважаюцца за адную з найлепшых каманд у сваім жанры.

Гурт The Glicthhh, за якім замацавалася слава смелых музыкаў-экспэрыментатараў. Каманда з Менска рабіла ўпор на гітарную музыку і розныя экспэрыменты з гучаннем. Гурт стаў сапраўдным адкрыццём, як для спрактыкаваных слухачоў, так і для тых, хто першы раз наведвае такія мерапрыемствы.

Пад апладысменты «салідарнай» публікі, на сцэну выйшаў вядомы ўкраінскі паэт і пісьменнік Сяргей Жадан са сваім гуртам Żadan i Sobaki. Украінскі літаратар вядомы, як непрымірымы крытык рэжыму Лукашэнкі. У лютым гэтага года беларускія ўлады затрымалі ўкраінскага пісьменніка. Пасля ночы ў Ленінскім РУУС ён атрымаў штамп у пашпарце, які забараняе ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін. Аднак вечарам забарону скасавалі.

Сяргей Жадан вядомы беларускай публіцы, як аўтар слоў да такіх культавым песняў гурта Brutto, як «Рокі», «Сабатаж» і «Середні віки».

Самае прыдатнае словам, якое ахарактарызуе выступ украінскага музыкі - гэта правакацыя. Żadan i Sobaki іранізавалі, жартавалі, але ў той жа час быць праніклівымі і сур'ёзнымі.

Сваімі ўражаннямі з сайта Charter97.org падзяліліся ўдзельнікі канцэрту «Салідарныя з Беларуссю»:

Аляксандр, студэнт Варшаўскага Універсітэту з Менска: - Вельмі рады, што ўзяў удзел у гэтай імпрэзе, асабліва па душы прыйшоўся калектыў «Atom Heart». Хлопцы цудоўна перадалі атмасферу 80-х. Сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.

Ірына, Гародня: - Прыемна, што такія канцэрты ёсць. Гэта сапраўдная аддушына. Пачуццё свабоды, радасці і мора станоўчых эмоцый! Жыве Беларусь!

Алесь, студэнт SGGW, Менск: - Тыя людзі, якіх мы сёння тут бачым - будучыня вольнай Беларусі. Довад таго, што ў нас шмат маладых, таленавітых, шчырых людзей са светлымі вачыма. З такімі людзьмі Беларусь дакладна будзе вольнай.

Дзмітрый, студэнт SGH, Кіеў: - На канцэрт мяне запрасіла мая знаёмая з Беларусі. З радасцю пазнаёміўся з вашай культурай і рады, што мог стаць часткай такой важнай падзеі, як канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». Ведайце, што заўсёды можаце разлічваць на вашых братоў-украінцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках