20 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэжскі біятланіст: Мая задача - адправіць Бьёрндалена на пенсію

8
Нарвэжскі біятланіст: Мая задача - адправіць Бьёрндалена на пенсію
ЭРЛЕН БЬЁНТЭГОР

27-гадовы Эрлен Бьёнтэгор перамог у мас-старце на перадсезонным міжнародным турніры ў Шушэне.

Нарвэжскі біятланіст Эрлен Бьёнтэгор мяркуе, што зможа заняць у нацыянальнай камандзе месца легендарнага Уле-Эйнара Б'ёрндалена, паведамляе Sportbox.

Напярэдадні 27-гадовы Эрлен Бьёнтэгор перамог у мас-старце на перадсезонным міжнародным турніры ў Шушэне і стаў другім у спрынце, аднак Бьёнтэгору ўсё адно не знайшлося месца ў складзе каманды на першы этап Кубка свету.

- Уле-Эйнар прадаўжае выступаць, таму што ён чакае, што хтосьці прыйдзе і зойме ягонае месца. Гэта мая задача. Ён спаборнічае на сапраўды сур'ёзным узроўні, нягледзячы на тое, што яму ўжо 43 гады. Але ёсць тыя, хто стаіць за ім. Мая задача - адправіць яго на пенсію, - падае словы Бьёнтэгора TV2.no.

Эрлен Бьёнтэгор дэбютаваў у Кубку свету ў 2012 годзе. Ягоным найлепшым выніковым месцам у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца 40-е месца ў сезоне-2016/17. Самы высокі вынік у індывідуальных дысцыплінах Кубка свету - 5-е месца ў гонцы пераследу ў Прэск-Айле ў сезоне-2015/16. Яшчэ два разы ў кар'еры трапляў у топ-10: 7-я пазіцыя ў індывідуальнай гонцы ў сезоне-2012/13 у Эстэрсундзе і 8-я радок у пераследзе ў Рупольдынгу (2016/17).

8-кратнаму алімпійскаму чэмпіёну Уле-Эйнар Б'ёрндалену 27 студзеня споўніцца 44 гады.

Першы этап Кубка свету - 2017/18 стартуе ў Эстэрсундзе 26 лістапада.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках