29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка Femen зладзіла пагром у краме Roshen на Хрышчаціку

Актывістка Femen зладзіла пагром у краме Roshen на Хрышчаціку

Акцыя была прымеркаваная да «чорнай пятніцы».

Раніцай 24 лістапада актывістка Femen Анжэліна Дыяш зладзіла пагром у краме Roshen на Хрышчаціку ў Кіеве, паведамляе «Краіна».

Адзначаецца, што яна ўварвалася ў краму, размешчаную каля Бесарабскага рынку. Падчас акцыі Дыяш раскідвала цукеркі і тарты, яна выкрыквала: «Black Friday, Sale Roshen!» («Чорная пятніца. Прадавай Roshen»). Гэтыя лозунгі былі таксама напісаныя на яе грудзях і спіне. Выданне адзначае, што акцыя доўжылася не больш за пяць хвілін. Ахоўнік Roshen выцягнуў напаўголую актывістку на вуліцу. На відэа бачна, што яна ўпала на дарогу.

Кандытарская карпарацыя Roshen была створаная прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у 1996 годзе. У яе склад уваходзяць дзве кандытарскія фабрыкі ў Вінніцы, фабрыкі ў Кіеве, Кременчугу і Ліпецку (Расея), Клайпедская кандытарская фабрыка ў Літве, вугорская кампанія Bonbonetti Choco Kft, а таксама масла-малочны камбінат «Бершадзьмалако» (Вінніцкая вобласць). Падчас выбарчай кампаніі ў 2014 годзе Парашэнка паабяцаў прадаць кампанію, калі стане прэзідэнтам.

Пасля перамогі на выбарах для продажу Roshen была прыцягнутая кампанія Rothschild. Аднак, ажыццявіць угоду так і не ўдалося. Парашэнка патлумачыў, што гэта звязана з пачаткам баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. Са слоў прэзідэнта, актывы Roshen яму не падкантрольныя, імі кіруе «сляпы траст».

Нагадаем, што падчас сустрэчы беларускага дыктатара Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Кіеве Анжаліка Дыяш зладзіла акцыю пратэсту.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках