24 красавiка 2024, Серада, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пол Манафорт бываў у Маскве 18 разоў

3
СМІ: Пол Манафорт бываў у Маскве 18 разоў
ПОЛ МАНАФОРТ
ФОТА: AP

Выдавецкі дом McClatchy высветліў новыя падрабязнасці пра сувязь Манафорта з Расеяй.

Рэспубліканец Пол Манафорт бываў у Маскве 18 разоў і больш за дзесяць гадоў падтрымліваў сувязі з набліжанымі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна перад тым, як узначаліў перадвыбарчую кампанію Дональда Трампа, паведамляюць газеты выдавецкага дома McClatchy, паведамляе «Голас Амерыкі».

Паводле звестак выданняў, да працы ў штабе Трампа Манафорт, якому ў мінулым месяцы былі выстаўленыя абвінавачванні паводле 12 пунктаў, уключаючы змову супраць ЗША, таксама не менш за 19 разоў ездзіў у Кіеў, дзе ён працаваў з пракрамлёўскай фракцыяй.

Выдавецкі дом спасылаецца на звесткі, атрыманыя ад украінскіх уладаў і выведкі, пададзеныя былымі і дзейнымі афіцыйнымі асобамі. Новыя звесткі сведчаць аб тым, што сувязі з Манафортам былі значна больш трывалымі, чым меркавалася раней.

Пасля зрынання прамаскоўскага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў 2014 годзе Манафорт прадаўжаў ездзіць у Кіеў, пабываўшы там 19 раз за два гады, і працаваў з невялікай прарасейскай партыяй «Апазіцыйны блок», паведамляе McClatchy.

Некаторыя мяркуюць, што Манафорта ператварылі ў агента расейскіх інтарэсаў.

«Можна давесці, што ён увесь гэты час ці працаваў у асноўным на Маскву, ці спрабаваў гуляць на абодва бакі проста для павелічэння прыбыткаў», - адзначае былы памочнік дзяржсакратара Дэніэл Фрыд, які камунікаваў з Манафортам у эпоху Януковіча.

«У найлепшым выпадку ў яго быў канфлікт інтарэсаў, у найгоршым - ён сапраўды дзейнічаў на ўказанне Пуціна», - адзначае Фрыд, цяпер чалец Атлантычнай Рады.

Цэнтральнае пытанне для расследаванняў спецпракурора Роберта Мюлера і розных камітэтаў Кангрэсу – ці быў саўдзельнікам Манафорт падчас расейскага ўмяшання ў выбары з мэтай забяспечыць Трампу перавагу над кандыдатам ад дэмакратаў Хілары Клінтан.

Блізкая да справы крыніца распавяла McClatchy, што ўдзельнікі расследаванняў вывучаюць атрыманую інфармацыю, каб глыбей разабрацца ў пытанні расейскага ўмяшання ў выбары.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках